Традыцыйны парад Дзедаў Марозаў адбыўся 14 сьнежня ў Горадні. Дзеды Марозы штогод зьбіраюцца на плошчы Савецкай, дзе, дарэчы, стаіць катэдральны касьцёл, на фоне якога відна навагодняя яліна. Ідуць яны традыцыйным маршрутам, як кажуць некаторыя бацькі дзецям — да іншага "дзедушкі" — Леніна, каля статуі якога стаіць другая гарадзкая сьвяточная яліна. Сёлета сфатаграфавацца зь Дзедам Марозам пажадалі студэнткі зь Нігерыі, якія першы год вучацца ў Горадні. www.svaboda.org