Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Марына Адамовіч заклікае падпісаць петыцыю

19.12.2012
Марына Адамовіч заклікае падпісаць петыцыю «Петыцыя скіраваная да людзей, якія могуць прымаць рашэнні, не да беларускіх уладаў, а да кіраўнікоў еўрапейскіх урадаў і краінаў з заклікам надалей надаваць увагу сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі ды патрабаваць ад беларускіх уладаў вызвалення ўсіх палітвязняў», -- зазначае Марына Адамовіч.

Марэк Мігальскі: Падтрымайма палітвязняў!

19.12.2012
Марэк Мігальскі: Падтрымайма палітвязняў! Еўрадэпутат Марэк Мігальскі і жонка палітвязня Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч звярнуліся да гледачоў "Белсату" падпісаць петыцыю за вызваленне палітвязняў Міколы Статкевіча ды Змітра Дашкевіча.

Жонка Статкевіча: Выбары — гэта вайна

19.12.2012
Жонка Статкевіча: Выбары — гэта вайна Мікола Статкевіч — адзіны з кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах 2010 году, які застаецца за кратамі. На пытаньні «Свабоды» адказвае жонка Статкевіча. www.svaboda.org

Някляеў: Плошча -- гэта больш як палітыка

19.12.2012
Някляеў: Плошча -- гэта больш як палітыка "Калі мець на ўвазе палітычныя вынікі "Плошчы", то безумоўна і нажаль, яны адмоўныя: гэта параза. Не толькі мая асабістая, адна з найвялікшых у жыцці, не толькі параза кампанні "Гавары праўду!", апазіцыі - параза Беларусі. - гаворыць Уладзімір Някляеў. - Беларусь не павінна была выйсці з "Плошчы" праз дубінкі. "Плошча" павінна была стаць пляцоўкаю, дзе Беларусь магла б дамовіцца".

Радзіна: Рыхтаванне апазіцыі да выбараў-2015 -- глупства

19.12.2012
Радзіна: Рыхтаванне апазіцыі да выбараў-2015 -- глупства belsat.eu «Гуляцца ў выбары з Лукашэнкам пасля таго, што было 19 снежня 2010 г., папросту недапушчальна. Зразумела, што сітуацыя ў Беларусі зменіцца не шляхам выбараў, калі ў іх будзе ўдзельнічаць Лукашэнка», -- заявіла галоўная рэдактарка парталу «Хартыя97» у інтэрвю «Белсату».

Агляд падзеяў замежжа

18.12.2012
Агляд падзеяў замежжа РАЗВІТАННЕ З АХВЯРАМІ У амерыканскім Ньютаўне хаваюць ахвяраў пятнічнай страляніны. Сваякі, блізкія і папросту неабыякавыя жыхары развіталіся з двума з дваццаці дзяцей ды шасцю дарослымі, забітымі ў мясцовай школе псіхічна хворым стралком. Тым часам у краіне ўбіраецца ў моц грамадская дыскусія адносна неабходнасці кантраляваць зброю. Напярэдадні маніфестацыя з патрабаваннем зрабіць заканадаўства больш жорсткім прайшла насупраць будынку Нацыянальнай стралковай асацыяцыі ў Вашынгтоне. Хвілінаю маўчання ўшанавала памяць ахвяраў страляніны ў Ньютаўне і Палата прадстаўнікоў ЗША.

Салідарнасць

18.12.2012
Салідарнасць Не як прэзідэнт Польшчы, а як прыватная асоба. Разам з жонкай Аннаю Браніслаў Камароўскі сёння падрыхтаваў пасылку для сямі аднаго з рэпрэсаваных у Беларусі. Са спадзевам на тое, што калядныя падарункі трапяць на адрас якраз на святы Божага Нараджэння, прэзідэнт Польшчы нагадаў, што сам некалі цярпеў пераслед і быў рэпрэсаваны. І ягонай сямі некалі дапамагалі неабыякавыя. БРАНІСЛАЎ КАМАРОЎСКІ, ПРЭЗІДЭНТ ПОЛЬШЧЫ: "Мы вельмі хацелі б, каб гэта ў максімальнай ступені стала традыцыяй. Каб тыя, каму некалі дапамагалі ў цяжкай барацьбе за свабоду, памяталі пра тых, хто змагаецца цяпер".

На волі не чакайце

18.12.2012
На волі не чакайце Сёння ў Беларусі магло стаць на аднаго палітвязня менш. Здарылася б гэта, калі б на волю выйшаў лідар "Маладога фронту" Зміцер Дашкевіч. Але ж -- новы прысуд. ПАВЕЛ САПЕЛКА, ЮРЫСТ: "Зміцер Дашкевіч не патрэбны ўладам на свабодзе. Таму ўлады выкарысталі вельмі простую магчымасць, якую дае крымінальнае заканадаўства. Яны пакаралі Змітра нібыта за парушэнне парадку адбывання пакарання". Маладафронтаўцаў Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава затрымалі два гады таму, за дзень да 19 снежня, -- нібыта за збіццё двух беспрацоўных.

Гандлёвыя войны

18.12.2012
Гандлёвыя войны Гіпермаркеты супраць дробных крамаў. Гэтае супрацьстаянне вядзецца ўжо даўно, але ўпершыню выйшла на ўзровень найвышэйшага беларускага кіраўніцтва. Яшчэ ўвосень парламент заблакаваў законапраект, які б рэгуляваў адносіны паміж рознымі субектамі гандлю. Бізнес-супольнасць лічыць, што тады добра спрацавалі лабісты ад гіпермаркетаўскага бізнесу, якім не выгодныя змены на рынку. Цяпер жа ў сітуацыю ўмяшаўся прэмер Мясніковіч. Паводле бізнесоўцаў, ён распарадзіўся да 21 снежня стварыць працоўную групу, каб разабрацца ў спрэчцы буйных сетак з маленькімі крамамі.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]