Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Васільеў: КДБ ажыццяўляў ціск

20.12.2012
Васільеў: КДБ ажыццяўляў ціск Першае паседжанне ў гучнай справе былога першага намесніка кіраўніка сталічнага гарвыканкаму прайшло ў Менскім абласным судзе. Абвінавачаны Ігар Васільеў адмовіўся ад сваіх ранейшых паказанняў і не прызнае, што спрабаваў атрымаць хабар 500 000 долараў. Чыноўніка затрымалі ўлетку ва ўласным кабінеце, дзе быў знойдзены партфель з паловаю гэтай сумы. За хабар Васільеў меўся паспрыяць у пабудове смеццеперапрацоўчага заводу пад Менскам. Рэалізацыя інвестыцыйнага праекту чэшскай фірмы была пад пагрозаю праз фінансавыя праблемы ў бізнесоўцаў і бюракратычныя затрымкі ў гарвыканкаме.

Вывучыць смяротнае пакаранне

20.12.2012
Вывучыць смяротнае пакаранне Палата прадстаўнікоў пасля Новага года вывучыць пытанне ўжывання ў Беларусі смяротнага пакарання. Абяцае гэта дэпутат Мікалай Самасейка. МІКАЛАЙ САМАСЕЙКА, ДЭПУТАТ ПАЛАТЫ ПРАДСТАЎНІКОЎ: "Пытанне пра смяротнае пакаранне актуальнае. Беларускі народ выказаўся пра яго на рэферэндуме, але з часу рэферэндуму прайшло паўтара дзясятка гадоў, і за гэты час сітуацыя змянілася. Нашая група якраз і будзе займацца вывучэннем усіх праблемаў смяротнага пакарання, у тым ліку і стаўлення да іх насельніцтва Рэспублікі Беларусь".

Беларусь просіць крэдыт

20.12.2012
Беларусь просіць крэдыт Міжнародны валютны фонд афіцыйна пацвердзіў, што афіцыйны Менск не супраць атрымаць ад яго новыя ўліванні. Хоць яшчэ некалькі дзён таму сам кіраўнік дзяржавы заяўляў адваротнае. АЛЯКСАНДР ЛУКАШЭНКА, ПРЭЗІДЭНТ БЕЛАРУСІ: "Жылі мы без МВФ -- і будзем жыць! Спакойна, не трэба тут пераймацца, што мы абрынемся. Не абрынемся, як бы гэтага хацелі некаторыя". Насамрэч жа ўсё не так адназначна. Аказалася, перамовы наконт новага крэдыту паміж афіцыйным Менскам і кіраўніцтвам МВФ, якія пачаліся летась у траўні, па-ранейшаму працягваюцца.

Канец ілюзіі

20.12.2012
Канец ілюзіі Канфіскацыя аўтамабіля за кіраванне ў нецвярозым стане і запланаванае змяншэнне набору абітурыентаў у педагагічныя ўніверсітэты -- гэта хіба найменш гучныя навіны з тых, што сёння агучыў намеснік кіраўніка ўраду Анатоль Тозік. Чаго вартая адна фраза... АНАТОЛЬ ТОЗІК, ВІЦЭ-ПРЭМЕР: "Дзяржава заўсёды будзе дапамагаць сваім грамадзянам, але гэтым нельга злоўжываць". Астатнія ж заявы, у якіх віцэ-прэмер удакладніў сваю галоўную думку, абяцаюць сурёзныя эканамічныя і сацыяльныя пераўтварэнні ўсім беларусам.

«Колькі ўжо тых апакаліпсісаў перажылі!..»

20.12.2012
«Колькі ўжо тых апакаліпсісаў перажылі!..» Журналісты «Белсату» распыталі жыхароў Магілёва, ці вераць тыя ў канец свету.

Свабода бяз гальштукаў: Перад канцом сьвету

20.12.2012
Свабода бяз гальштукаў: Перад канцом сьвету Паводле календару індзейцаў племені мая, 21 сьнежня мае наступіць канец сьвету. Як вынікае з мэдыяў, шмат людзей на Зямлі ў гэта вераць. Чаму? Ці не ўвасабляюцца ў страху перад глябальнай катастрофай, апакаліпсісам штодзённыя страхі і крызысныя станы людзей? Пра гэта ў тэлестудыі Радыё Свабода дыскутавалі журналісты Ганна Соўсь і Вячаслаў Ракіцкі (Беларуская служба), а таксама Людміла Ваннэк (Украінская служба).

Vox populi: Хто чалавек году ў Беларусі?

20.12.2012
Vox populi: Хто чалавек году ў Беларусі? Лукашэнка ці Пазьняк, Дарафееў ці Домрачава? Карэспандэнты Свабоды паспрабавалі адказаць на гэтае пытаньне з дапамогай мінакоў на вуліцах Менску.

Маст. фільм "Цудоўны дзень". Трэйлер

20.12.2012
Маст. фільм Цудоўны дзень. Трэйлер Які дзень можна лічыць цудоўным? Калі двое людзей кахаюць адно аднаго і жэняцца, а побач з імі за стол сядаюць іхныя бацькі. belsat.eu

«Белая яблыня грому». Канцэрт "Крамбамбулі". Анонс

20.12.2012
«Белая яблыня грому». Канцэрт Крамбамбулі. Анонс Канцэрт "Белая яблыня грому" гурта "Крамбамбуля" гэта дванаццаць вершаў беларускіх паэтаў-класікаў, якія Лявон Вольскі пераўтварыў у песні. www.youtube.com

Дак. фільм «Пастка для прэзідэнта». Трэйлер

20.12.2012
Дак. фільм «Пастка для прэзідэнта». Трэйлер Фіналам папярэдняга фільму, «Пастка для апазіцыі», сталі падзеі 19 снежня 2010 года, якія выразна, як ніколі раней, паказалі палітычнае аблічча дзяржавы. belsat.eu

Такое жыцьцё. Зноў на паравозах

20.12.2012
Такое жыцьцё. Зноў на паравозах 18 сьнежня з Горадні да станцыі Парэчча адправіўся рэтра-цягнік. Пакуль у выпрабавальны рэйс і толькі з сапраўдным паравозам. Рэтра-вагоны маюць зрабіць пазьней. Маршрут невыпадковы, паколькі першыя чыгуначныя вакзалы ў Беларусі былі збудаваныя якраз у гэтых мясьцінах. Праект задуманы да 150-годдзя беларускай чыгункі, якое будзе адзначацца ў наступным годзе. www.svaboda.org
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]