Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Навагодняе віншаванне Стэфана Эрыксана

26.12.2012
Навагодняе віншаванне Стэфана Эрыксана Навагодняе віншаванне пасла Швецыі ў Беларусі Стэфана Эрыксана да беларусаў.

Такое жыцьцё: Каляды ў Мёрах

25.12.2012
Такое жыцьцё: Каляды ў Мёрах Сьвяточная імша ў мёрскім касьцёле Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі пачалася апоўначы. І яшчэ за гадзіну да яе пачатку, скрозь 13-ціградусны мароз і колкую завею, касьцёл сталі запаўняць сотні людзей зь Мёраў і ваколіц. www.svaboda.org

Цісканіна «Еўраоптам»

25.12.2012
Цісканіна «Еўраоптам» Цісканінай у час адкрыцця новых модных крамаў або ў дні гіганцкіх зніжак у сучасным свеце гіперспажывецтва, бадай, ужо нікога не здзівіш. У Беларусь пакупніцкі глабалізм таксама пакрысе прадзіраецца -- зрэшты, з мясцовым каларытам. Напярэдадні Калядаў у Бабруйску адчыніўся новы гіпермаркет "Еўраопт". Натоўп з бабруйцаў і жыхароў наваколля, чакаючы адкрыцця крамы некалькі гадзінаў на марозе, разаграваўся бясплатнаю гарбатаю пад спевы Дзмітрыя Калдуна і групы "Цвет алоэ", а таксама слухаючы духавы аркестр і бубначоў.

Агляд падзеяў замежжа

25.12.2012
Агляд падзеяў замежжа МЫТНАМУ САЮЗУ -- НЕ Насуперак інтэграцыйным планам Крамля Азербайджан не бачыць мэтазгоднасці ў далучэнні да Мытнага саюзу і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расеі ды Казахстану. Краіна таксама не спяшаецца ўваходзіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю -- заявіў прэзідэнт Ільхам Аліеў у інтэрвю тэлеканалу "Расея-24". ІЛЬХАМ АЛІЕЎ, ПРЭЗІДЭНТ АЗЕРБАЙДЖАНУ: «Мы настроеныя на актыўнае ўзаемадзеянне з як мага большаю колькасцю краінаў. Эканамічная інтэграцыя залежыць ад мэтазгоднасці.

Падарункі для сіротаў

25.12.2012
Падарункі для сіротаў Калядныя і навагоднія падарункі можна зрабіць не толькі блізкім, але і тым, у каго няма родных. Грамадская арганізацыя "ДаброЧыні" зладзіла акцыю "Падарунак для сіраты". У сталічных супермаркетах ад валантэраў можна атрымаць спіс, з якога абраць, што падараваць. ВОЛЬГА МАЗАЛЕЎСКАЯ, АРГАНІЗАЦЫЯ «ДАБРОЧЫНІ»: "Ёсць улётка, дзе напісана, што патрэбна сіротам: падгузкі, вільготныя сурвэткі ды г. д. Людзі ідуць набываць штосьці сабе і кладуць у наш кошык". Колькасць дзяцей без бацькоў у Беларусі сягае 25 тысячаў чалавек, а таму, кажуць арганізатары, у дзіцячых дамах і прытулках будуць усцешаныя не толькі цацкам, але і звычайным рэчам, якія штодня кожны набывае ў краме.

Паляванне на ялінку

25.12.2012
Паляванне на ялінку Пра тое, што ялінка -- галоўны атрыбут свята, ведае нават малое дзіця. Новы год ужо на носе, і перадсвяточная мітусня ператварыла гарады ў хаос. Хтосьці бяжыць за падарункамі, хтосьці па харчы -- аматары ж зялёных прыгажунь атакавалі берасцейскі кірмаш ялінак. СЯРГЕЙ ПАЛХОЎСКІ, НАМЕСНІК ДЫРЭКТАРА БЕРАСЦЕЙСКАГА ЛЯСГАСУ: "Учора, сёння -- поўны аўрал: учора дзесьці 150 ялінак прадалі, сёння ўжо больш за 200. Людзі задаволеныя, увесь час курсуе машына". Кірмашы ў перадсвяточны тыдзень працуюць штодня, па ўсёй краіне.

Хрыстос нарадзіўся!

25.12.2012
Хрыстос нарадзіўся! Каталікі і пратэстанты ўсяго свету святкуюць Раство. Дзень нараджэння Ісуса Хрыста -- другі па значнасці дзень для хрысціянаў, яго адзначаюць каляднай вячэрай, імшой у касцёле, спевамі, падарункамі ды віншаваннямі. ЖЫХАРЫ МЕНСКУ: "Гэта сямейнае свята. Таму жадаю, каб усе добра адзначылі і ў касцёле, і за сталом сабраліся ўсёй сямёй". "Шчасця, удачы, спакою". "Каб людзей ахутвала надзея на самае лепшае, на самае светлае, і каб разам, выхоўваючы любоў у сваіх сэрцах, яны маглі змяніць да лепшага жыццё навокал".

Сірыя: ужылі хімічную зброю?

24.12.2012
Сірыя: ужылі хімічную зброю? Тэлеканал «Аль-Джазійра» са спасылкаю на паўстанцаў распаўсюдзіў шакуючыя звесткі пра тое, што ў горадзе Гомс урадавыя войскі ўжылі хімічную зброю. Напярэдадні ж урадавая авіяцыя нанесла ўдар па прадмесцях гораду Хама, загінулі дзясяткі людзей, які стаялі ў чарзе па хлеб. На гэтым тле міжнародная супольнасць працягвае дамагацца мірнага заканчэння сірыйскага канфлікту. Спецпрадстаўнік ААН і Лігі арабскіх краінаў аль-Ахдар Аль-Ібрагімі правеў сёння ў Дамаску перамовы з Башарам аль-Асадам.

Санта адправіўся ў турнэ

24.12.2012
Санта адправіўся ў турнэ Санта-Клаус адправіўся ў падарожжа вакол свету, каб павіншаваць з Калядамі і ўручыць падарункі ўсім дзецям планеты. Прасачыць за рухам святочнага картэжу можна на сайце NORAD разам з амерыканскімі і канадскімі вайскоўцамі, якія выкарыстоўваюць з гэтаю мэтаю адразу чатыры сістэмы кантролю -- радары, спадарожнікі, адмысловыя «Санта-камеры» і самалёты. Жартаўлівы праект «NORAD сочыць за Сантам» быў запушчаны яшчэ 1955 г., калі ўнівермаг ў штаце Каларада размясціў рэкламу з заклікам да дзяцей патэлефанаваць Санта-Клаусу.

На парозе свята

24.12.2012
На парозе свята З 24 на 25 снежня каталікі, пратэстанты і ўніяты адзначаць другое паводле значнасці (пасля Вялікадня) хрысціянскае свята года -- Раство Хрыстова. Усяночныя службы адбудуцца ўва ўсіх адпаведных бажніцах. Цяпер Вігілія, падчас якой вернікі трымаюць строгі пост і... захоплена рыхтуюць падарункі для сваякоў і сяброў. Першыя ў шопінгавым рэйтынгу -- грамадзяне ЗША і жыхары Заходняй Еўропы. ГРАМАДЗЯНКА ФРАНЦЫІ: «Мы імкнемся дагадзіць адно аднаму прынамсі раз на год».

Зімоўе птушак

24.12.2012
Зімоўе птушак У Беларусі зімаваць застаюцца дзясяткі відаў птушак. Не менш птушак прылятае да нас з поўначы, каб перазімаваць у больш утульным клімаце. Адно з такіх унікальных месцаў непадалёк Горадні -- штучныя ачышчальныя азёры прадпрыемства «Горадня Азот». ЗМІЦЕР ВІНЧЭЎСКІ, АРНІТОЛАГ, ГРАМАДСКАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ «АХОВА ПТУШАК БАЦЬКАЎШЧЫНЫ»: «Тут падаецца для ачышчэння цёплая вада -- за маёй спінай яна 20 градусаў. І пасля яна праходзіць некалькі сажалак і ачышчаная вяртаецца ў Нёман.

Разам -- назаўжды

24.12.2012
Разам -- назаўжды Памятаем, любім, заўсёды будзем разам... Сябры і паплечнікі магілёўскай грамадскай актывісткі Крысціны Шацікавай, якая адышла ў лепшы свет тры месяцы таму, наведалі яе родных напярэдадні святаў. Мама Крысціны ўпэўненая: і Новы год сямя сустрэне адною вялікаю кампаніяй. Ужо ў гэтую сераду жанчына мае атрымаць на рукі дакументы пра апеку над сваімі ўнукамі Мікітам і Ягорам. Святлана Шацікава гаворыць, што шмат часу заняло афармленне папераў, але крыўды ні на каго не трымае: гэткі закон. Лекары ж сямі спачувалі, ішлі ўва ўсім насустрач.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]