Паводле аргентынскай паліцыі, большасць удзельнікаў масавага рабавання супермаркетаў у правінцыі Рыа-Негра - падлеткі з ваколіцаў. Аднак на аматарскім відэа бачна, што крамы рабавалі цэлымі семямі, нават з малымі дзецьмі. Вуліцы населеных пунктаў, дзе адбыліся напады, цяпер патрулюе паліцыя і вайскоўцы. Першы інцыдэнт адбыўся раніцай 20 снежня ў Bariloche. Нападнікі закрывалі твары шалікамі ды вялікімі сонечнымі акулярамі. Нарабаванае яны грузілі проста ў вазкі супермаркета і ўцякалі. Паліцыя спрабавала стрымаць злачынцаў, выкарыстоўваючы нават вадамёты і слезацечны газ.
«Сучасны чалавек перабывае як быццам у духоўнай пустэльні, і агонь ягонае веры патух. Таму неабходна праводзіць новую евангелізацыю», -- мяркуе менска-магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. «Нашая задача сёння -- вывесці чалавека з духоўнай пустэльні, нанова распаліць гэты агонь», -- падкрэсліў мітрапаліт падчас прэс-канферэнцыі, прысвечанай Божаму Нараджэнню.
Непаўторныя абразы, крыжы і скарбонкі з перламутру можна пабачыць у Гарадзенскім Дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі. Усе яны зробленыя рукамі манахаў Святой зямлі. Для стварэння гэтых шыкоўных рэчаў выкарыстаныя ракавіны толькі з цёплых мораў -- яны больш цвёрдыя і не даюць шчылінаў. Некаторыя прадметы паходзяць яшчэ з 18-га стагоддзя. Такія абразы -- сапраўдны рарытэт, тэхніка іх апрацавання адрозніваецца надзвычайнаю складанасцю і разнастайнасцю: гэта і гравіроўка, і мазаіка, і роспіс, і разьба.
«Сёння ў зняволенні застаецца значна больш ахвяраў рэжыму, як тых, каго прынята лічыць палітзняволенымі. Грамадства фактычна надламанае турэмнымі парадкамі, што пануюць усюды ў нас у краіне. Такія арганізацыі, як «Platform Innovation», трэба не толькі грамадству, але і дзяржаве. Таму я ўвайшоў у раду гэтай арганізацыі і, паверце, не збіраюся тут выступаць у ролі вясельнага генерала», -- заявіў Грушавы.
Актывісткі руху «Фэмэн» зладзілі акцыю пратэсту супраць прыезду Уладзіміра Пуціна ў Брусель на саміт Расея--Еўразвяз. Чатыры актывісткі топлес спрабавалі прарвацца да штаб-кватэры Еўразвязу, аднак іх затрымала паліцыя. Удзельніцы акцыі выкрыквалі «Пуцін -- гэта апакаліпсіс!» і «Пуцін, адпраўляйся ў пекла!».
"Заходзьце, паглядзіце, як я падрыхтаваўся да канца свету", -- запрашае на свой падворак Уладзімір Парфёнаў. Гаспадар ганарыцца прадбачлівасцю -- бо, калі верыць прадказанням мая, да канца свету засталося менш за суткі. І тыя, хто верыць, што фатальнае прароцтва збудзецца, ужо падрыхтаваныя да Апакаліпсісу. УЛАДЗІМІР ПАРФЁНАЎ: "У мяне на ўсе выпадкі жыцця нарыхтаваны запас [харчоў], тут і капуста, і грыбы, і розныя саленні, і кампоты -- так што перажывем". Вядома ж, калі, як Уладзімір, не забыцца яшчэ на бульбу і буракі.
Запалены ад Нязгаснай лампады ў Базіліцы Нараджэння Хрыстовага ў Бэтлееме святы агонь дабраўся да Горадні. Яго перадалі ў Беларусь польскія харцары, пасля чаго даставілі ў гарадзенскую Фару. ЯН КУЧЫНЬСКІ, ПРОБАШЧ ФАРНАГА КАСЦЁЛУ: "Гэты агонь будзе гарэць у нас да свята Трох каралёў, да 6 студзеня, увесь гэты час вернікі могуць прыходзіць браць гэты агонь і несці сваім семям". У сённяшніх святочных набажэнствах у Горадні ўзяў удзел апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Кляўдё Гуджэроцці.
З Новага года менчукі застаюцца без тэлеканалу "Еўраспорт". Пра гэта заявіў дырэктар сталічных кабельных сетак Міхаіл Мілаванаў. Прычынаю выключэння папулярнага каналу з праграмы паслужылі фінансавыя спрэчкі паміж "Еўраспортам" і кабельным аператарам "Менскія тэлевізійныя інфармацыйныя сеткі". Паводле версіі беларускага боку, кіраўніцтва "Еўраспорту" настойвае на павышэнні аплаты за рэтрансляцыю свайго эфіру. МТІС жа патрабаванні спартовага каналу лічаць празмернымі, таму кантракту на наступны год абодва бакі не падпісалі.
НА ГОД БЛІЖЭЙ ДА СВАБОДЫ Маскоўскі гарадскі суд, разгледзеўшы наглядную скаргу, змяніў выракі Міхаілу Хадаркоўскаму і Платону Лебедзеву. Тэрмін зняволення для абодвух скарочаны з 13 гадоў да 11. Гэта азначае, што экс-кіраўнік нафтавай кампаніі "Юкас" і сузаснавальнік банку "МЕНАТЕП" маюць выйсці на волю ўжо ў 2014 г. Суд падкрэсліў, што змякчэнне выракаў выкліканае лібералізацыяй заканадаўства. Адлік пакарання ідзе з моманту арышту цяперашніх вязняў у 2003 г. Міхаіл Хадаркоўскі ды Платон Лебедзеў былі асуджаныя пазалетась да 11 гадоў калоніі паводле абвінавачання ў буйных фінансавых махінацыях.