Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Агляд падзеяў замежжа

24.12.2012
Агляд падзеяў замежжа ПРАТЭСТЫ СУПРАЦЬ ГВАЛТАЎНІКОЎ Пратэсты ў Нью-Дэлі набіраюць моц. У цэнтр індыйскай сталіцы сцягваюцца дэманстранты, якія патрабуюць пакараць вінаватых у згвалтаванні маладой жанчыны. Паліцыя ўжыла дручкі і газ, каб спыніць разюшаны натоўп. У выніку сутыкненняў пацярпелі не менш за 35 асобаў. Атакам пратэстоўцаў падверглася рэзідэнцыя прэзідэнта краіны, а таксама Дом ураду. Акурат з апошняга давялося перанесці сустрэчу прэмер-міністра Індыі Манмогана Сінга з Уладзімірам Пуціным, які сёння наведаў краіну з працоўным візітам.

Вінчэу?скі: што робяць птушкі на "Горадня Азоце"?

24.12.2012
Вінчэу?скі: што робяць птушкі на Горадня Азоце? Паводле гарадзенскіх арнітолагаў, сотні, калі не тысячы асобнікаў вадаплаваючых птушак замест таго каб адлятаць на зіму на Поўдзень, застаюцца на сажалках "ГорадняАзоту". Тэмпература вады на некаторых з іх можа сягаць +20.

Птушкі на "Горадня Азот"

24.12.2012
Птушкі на Горадня Азот Паводле гарадзенскіх арнітолагаў, сотні, калі не тысячы асобнікаў вадаплаваючых птушак замест таго каб адлятаць на зіму на Поўдзень, застаюцца на сажалках "ГорадняАзоту". Тэмпература вады на некаторых з іх можа сягаць +20.

Як ратавацца ад маразоў?

24.12.2012
Як ратавацца ад маразоў? Цяперашнія маразы нельга назваць анамальнымі: мінус 15 напрыканцы снежня - натуральная зява для нашых шыротаў. Тым не менш, для некаторых беларусаў такое надворе сталася нечаканасцю. Што рабіць, каб не змерзнуць? Пра гэта нашыя журналісты запыталіся ў жыхароў Горадні.

Дзеды Марозы на Кастрычніцкай

23.12.2012
Дзеды Марозы на Кастрычніцкай 23 снежня аб 11 на Кастрычніцкай плошчы сабраліся мінскія Дзеды Марозы і Снягуркі. Навагоднія чараўнікі танчылі, фатаграфаваліся з дзеткамі, а пасля канцэрта і забаўляльнай праграмы ўрачыста запалілі галоўную ёлку краіны. Потым Дзеды Марозы і Снягуркі рушылі да Палаца Спорту.

Людзі на марозе

22.12.2012
Людзі на марозе Дабрачынны абед на... менскай гарадской сметніцы. Бяздомнікі збіраюцца ў перасоўным пункце абагравання, які зладзілі тут валанцёры Беларускага Чырвонага Крыжа. Моцныя маразы пагражаюць перадусім жыццю тых, у каго няма пэўнага месца жыхарства. І хто не мае плану, як перажыць зіму. МІКАЛАЙ, БЯЗДОМНІК: "Пагрэемся паціхеньку і пойдзем на працу, вогнішча раскладзем". ПЁТР ВАЙЦЮХОЎСКІ, БЯЗДОМНІК: "Матрац разгарнуў, знайшоў -- там і спіш. Накрыўся адною коўдраю, другою". Але вось такія коўдры, таксама як і цёплая вопратка ды харчы, -- дапамога, якую ў пунктах абагрэву можа атрымаць кожны.

Агляд падзеяў замежжа

22.12.2012
Агляд падзеяў замежжа ПАМЫЛКА КОШТАМ ЖЫЦЦЯ Збілі праз памылку. Такую выснову зрабіла камандаванне войска Паўднёвага Судану, якое ўзяло на сябе адказнасць за атаку верталёта Арганізацыі Абяднаных Нацыяў. У выніку абстрэлу загінуў увесь экіпаж Мі-8. Улады Паўднёвага Судану апраўдваюцца тым, што ААН не паведаміла пра свой верталёт, які будзе пралятаць над штатам Джунглі. Мі-8 збілі зенітнаю зброяй. Паводле розных звестках, на борце былі ад чатырох да пяці чалавек, усе ахвяры -- грамадзяне Расеі. ААН адразу абвінаваціла паўднёвасуданскую армію, аднак спачатку вайскоўцы зняпраўджвалі закіды і спрабавалі скінуць віну на антыўрадавых паўстанцаў.

«Паленае» паліва

22.12.2012
«Паленае» паліва Выйсці зранку да свайго аўтамабіля, спакойна завесці яго і паехаць па сваіх справах. З пачаткам маразоў гэтыя простыя дзеянні сталі не такія лёгкія для тых беларусаў, аўтамабілі якіх абсталяваныя дызельнымі рухавікамі. СЯРГЕЙ МІХНЕВІЧ, БЕЛАРУСКАЯ АЎТАМАБІЛЬНАЯ АСАЦЫЯЦЫЯ: "Як толькі маразы апускаюцца ніжэй за 15 градусаў, штодзённа на станцыі заязджаюць дзясяткамі аўтамабілі з запарафіненымі фільтрамі, паліўнаю сістэмаю, з замарожанымі помпамі". Дызель нізкай якасці на моцным марозе папросту замярзае.

МУС з асецінскім акцэнтам

22.12.2012
МУС з асецінскім акцэнтам Шэрагі самых высокапастаўленых беларускіх сілавікоў папоўніліся чарговым выхадцам з іншай краіны. Прэзідэнцкім указам генерал-маёр Валерый Гайдукевіч вызвалены з пасады намесніка міністра ўнутраных справаў і камандуючага ўнутранымі войскамі ды звольнены ў запас па ўзросце. На вакантнае ж месца Лукашэнка прызначыў нарадзінца Паўночнай Асеціі ды выхаванца Акадэміі Генштабу Расеі падпалкоўніка Юрыя Караева. Дагэтуль Караеў паспеў прайсці службовы шлях ад камандзіра міліцэйскай брыгады ў Гомлі да першага намесніка начальніка аператыўнага і баявога рыхтавання ўнутраных войскаў МУСу.

Арт-дрэва ў Менску

22.12.2012
Арт-дрэва ў Менску У парку Горкага зявілася Арт-дрэва Дрэва знаходзіцца недалёка ад цэнтральнага ўваходу ў парк. Каля яго можна фатаграфавацца або проста сустракацца, бо яно можа служыць зручным арыенцірам. Дрэва ўпгрыгожвалі некалькі менскіх дызайнераў.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]