Зранку 12 снежня 2012 г. Паўночная Карэя адрапартавала ўсяму свету. ДЫКТАРКА ТБ: «Другую версію спадарожніка «Кванмёнсон-3», «Зіхатлівая зорка», паспяхова запусцілі ў космас на касмадроме «Сохэ» ў правінцыі Пхёнган з дапамогаю ракеты-носьбіта «Ынха-3». Спадарожнік выйшаў на зададзеную арбіту». Ранішні запуск «Ынхі-3» быў нечаканасцю, бо літаральна за дзень да старту Пхеньян запэўніў свет, што ёсць непаладкі, а таму палёт пераносіцца.
Увага, бацькоў чакаюць змены з выплатамі дапамог на дзяцей. Сёння адпаведны законапраект прыняла Палата прадстаўнікоў. І калі ён хутка пройдзе ўсе працэдуры, новаўвядзенні могуць набыць моц ужо з пачатку наступнага года. Дакумент скіраваны на новы спосаб разліку дапамог на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў. Зыходзячы з сярэднемесячнае зарплаты па краіне, а таксама колькасці дзяцей у сямі, дапамогі маюць скласці 35 % сярэднямесячнага заробку на першае дзіця; 40 % на другое і наступных; 45 % на дзіця-інваліда.
Прадстаўнікі апазіцыі лічаць, што неабходная незалежная экспертыза зменаў у выбарчым заканадаўстве, падрыхтаваных Цэнтрвыбаркамам. Гэтак вырашылі прадстаўнікі палітычных партыяў і грамадскіх абяднанняў падчас круглага стала, прысвечанага праблеме выбараў у Беларусі. Цэнтрвыбаркам з падачы прэзідэнта прапаноўвае пусціць у кандыдаты ў дэпутаты прадстаўнікоў невялікіх грамадскіх абяднанняў, прыбраць пытанне заклікаў да байкоту з выбарчага заканадаўства ды яшчэ шэраг захадаў.
Прадказанне пераломных гадоў, барацьба з карупцыяй, абяцанне дэмакратыі ды... стомленасць ці боль на твары. Уладзімір Пуцін сёння дзевяты раз у якасці прэзідэнта агучыў сваё штогадовае пасланне Федэральнаму сходу. Падчас выступу, які працягваўся паўтары гадзіны, трыбуну кіраўнік РФ выкарыстоўваў у якасці апоры. Пра тое ж, дзе Расея будзе шукаць апоры ў міжнароднай сферы, крамлёўскі лідар разважаў няшмат. Як і ўвогуле няшмат увагі надаў партнёрам з гэтак званага блізкага замежжа. Больш сказана было нават пра ролю, якую мае адыгрываць там расейская мова і адукацыя.
Час ідзе, а Масква ўсё ніяк не можа вызначыцца, колькі ж нафты вылучыць Беларусі налета. Чарговыя надзеі ўскладаліся на сённяшняе паседжанне Савету Міністраў саюзнай дзяржавы. Аднак нафтавае пытанне гэтак і не здолелі вырашыць нават прэмеры Мясніковіч і Мядзведзеў. На думку экспертаў, перамовы могуць зацягнуцца, і да развязання праблемы, верагодна, далучацца першыя асобы дзяржаваў.
«Пецярбургскі сшытак» -- гэта збор песняў на словы беларускіх паэтаў, які выпусцілі беларусы Пецярбургу. Песні на вершы Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Ларысы Геніюш, Адама Міцкевіча выконваюць нашыя суайчыннікі, якія жывуць у паўночнай сталіцы Расеі. Музыку напісала таксама беларуска -- Ірына Базылёва, праспявалі -- беларусы Пецярбургу. З дазволу ўкладальнікаў «Белсат» прэзентуе адну з песняў з «Пецярбургскага сшытку».
11 сьнежня ў сталічнай галерэі «Ў» адкрылася выстава World Press Photo. Беларусь упершыню прымае гэтую знакамітую экспазіцыю фотаздымкаў. Гэта самы аўтарытэтны агляд фотажурналістыкі, які багата ў чым вызначае стандарты прафэсіі. Фотаздымкі зь Беларусі ляўрэатамі прэміі не станавіліся ніколі. Выстава доўжыцца да 24 сьнежня. Адрас галерэі — праспэкт Незалежнасцi, 37а.
Аляксандра Крутога перавядуць з Навінак, дзе ён адбываў прымусовае лекаваньне, на амбуляторнае назіраньне па месцы жыхарства. Такое рашэньне прыняў 11 сьнежня суд Маскоўскага раёну Менску. Аляксандар Круты прадстаўляў на працэсе аб тэракце ў мэтро інтарэсы сваёй дачкі Інэсы, якая пацярпела ад выбуху. Выступаючы ў судзе, ён задаваў шмат пытаньняў, а на шосты дзень пасьля пачатку працэсу быў затрыманы. Ужо паўгода ён на прымусовым лячэньні ў Навінках. Сямя Інэсы знаходзіцца ў цяжкім фінансавым стане.
01.07.2026
На «Евровидении» впервые за много лет появится новая страна-участница за пределами Европы