Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Вінныя $ 33 млрд

10.12.2012
Вінныя $ 33 млрд Валавы вонкавы доўг Беларусі на 1 кастрычніка склаў амаль 33 млрд долараў. Такія звесткі агучылі ў Нацыянальным банку. Там паведамілі, што за трэці квартал гэтага года вонкавы доўг скараціўся на 175 млн долараў. Аднак улічваючы сродкі паводле лініі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭс, 440 млн долараў, якія неўзабаве маюць паступіць на рахункі Міністэрства фінансаў, атрымліваецца, што вонкавы доўг краіны ўвесь час толькі павялічваецца. Пікавая нагрузка дзяржаўнага доўгу за вонкавыя крэдыты прыпадзе акурат на наступны год.

Нацыя без правоу?

10.12.2012
Нацыя без правоу? Дзень правоў чалавека адзначаецца сёння па ўсім свеце. У Беларусі, краіне -- заснавальніцы Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, абараніць іх амаль немагчыма, упэўненыя праваабаронцы. Таму сёння яны сабраліся не за святочным, а за круглым сталом. Не столькі каб віншаваць адзін аднаго, колькі вызначыць кірункі будучай працы.

«Белсат»- голас народу

10.12.2012
«Белсат»- голас народу «Белсат» -- малады тэлеканал, які, аднак, заняў пэўную нішу ў беларускай медыя-прасторы. 5-годдзе -- добры час падвесці пэўныя вынікі і ўнесці карэктывы. Якія? Нашыя рэпарцёры пайшлі проста ў народ.

Нам 5 гадоу?

10.12.2012
Нам 5 гадоу? 10 снежня 2007 г. Вось так мы распачалі сваю працу ў эфіры. Першае выданне навінаў -- усяго тры хвіліны. А трансляцыя -- толькі тры гадзіны на суткі. Праз 5 гадоў адзін толькі інфармацыйна-публіцыстычны блок займае амаль тры гадзіны. Нашыя журналісты -- у цэнтры беларускіх і замежных падзеяў.

Уручэнне прэмій ў галіне абароны правоў чалавека.

10.12.2012
Уручэнне прэмій ў галіне абароны правоў чалавека. 10 снежня адбылася традыцыйнае ўручэнне прэмій за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека. Пераможцаў у трох намінацыях «Праваабаронца года 2012», «Адвакатаў года 2012» і «Журналіст года 2012» вызначылі прадстаўнікі праваабарончых арганізацый і журналісты. Сёлета праваабаронцам года назвалі Любоў Кавалёву — маці расстралянага па справе выбуху ў метро Уладзіслава Кавалёва. Адвакатамі года сталі Альвіна Дрыго і Аліна Шостак, якія баранілі ў судах маладафронтаўцаў.

Менск: «Вясна» павіншавала з Днём правоў чалавека

10.12.2012
Менск: «Вясна» павіншавала з Днём правоў чалавека Каля ЦУМу праваабаронцы цэнтру «Вясна» павіншавалі менчукоў з Днём правоў чалавека. Удзельнікі акцыі раздавалі мінакам брашуры «Дэклярацыя правоў чалавека» і буклеты, якія распавядаюць пра палітвязьняў.

Ханука ў Горадні

10.12.2012
Ханука ў Горадні 9 сьнежня, пасьля заходу сонца 8-сьвечную лямпу -- мэнору -- запаліў равін Іцхак Кофман і старшыня габрэйскай суполкі Барыс Квяткоўскі. Урачыстасьць адбылася ў харальнай сінагозе. 8 сьнежня ў габрэяў пачалося сьвята Ханукі. Штодзень, да 16 сьнежня, у мэноры будуць запальваць па адной сьвечцы. www.svaboda.org

Такое жыцьцё: У завейным палоне

10.12.2012
Такое жыцьцё: У завейным палоне Беларусь завальвае сьнегам. Па-за цэнтральнымі вуліцамі машыны ледзь праяжджаюць. Нават на менскай кальцавой раніцай хуткасьць не перавышала 40км/г. На барацьбу са сьнегам кінутыя і трактары, і студэнты.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]