«Водар шампанскага лепш за ўсё адцяняе садавіна. Але ні ў якім разе не цытрусавыя, якія маюць уласны моцны водар, які перабе смак віна, -- гаворыць галоўны тэхнолаг Менскага заводу пеністых вінаў Вера Курс. -- Падыдуць таксама сыры і мясныя прадукты, але не вэнджаныя, якія маюць занадта выразны пах. Бо ў шампанскага вельмі лёгкі водар, які лёгка парушыць. Каб гэтага не здарылася, яму павінны спадарожнічаць нейтральныя прадукты. З фруктаў гэта яблыкі, грушы, бананы, вінаград, з іншых прадуктаў -- лепш за ўсё сыры цвёрдых гатункаў.
29-30 снежня маленькія наведвальнікі галерэі "Ў" могуць прыняць удзел у шматлікіх творчых майстэрнях. Дзеткам прапануюць навучыцца рабіць незвычайныя паштоўкі, ствараць святочных анёлаў і нават вырабляць чароўныя палачкі. У перапынках маленькія майстры могуць пачаставацца гарбатай і печывам, а іх бацькі -- духмяным глінтвейнам. Святочнаму настрою спрыяе і музыка -- у першы дзень фествалю для дзетак спяваў Зміцер Вайцюшкевіч.
29-30 снежня маленькія наведвальнікі галерэі "Ў" могуць прыняць удзел у шматлікіх творчых майстэрнях. Дзеткам прапануюць навучыцца рабіць незвычайныя паштоўкі, ствараць святочных анёлаў і нават вырабляць чароўныя палачкі. У перапынках маленькія майстры могуць пачаставацца гарбатай і печывам, а іх бацькі -- духмяным глінтвейнам. Святочнаму настрою спрыяе і музыка -- у першы дзень фествалю для дзетак спяваў Зміцер Вайцюшкевіч.
Хто сказаў, што беларусы развучыліся спяваць? Напярэдадні Новага году журналісты «НН» прайшліся па вуліцах сталіцы і запісалі спевы звычайных мінчукоў. Спявалі і кантралёр, і кухарка рэстарацыі хуткага харчавання, і цэлая школьнай класа, і нават... конь! Не абышлося і без некалькіх знакамітасцяў. Усе разам яны выканалі песню «Звон звініць» на матыў заходняга каляднага хіта «Джынгл бэлз».
Новы год ужо перад дзвярыма, а час святочных мараў ды іх здзяйсненняў асабліва радуе самых малых беларусаў. Хоць ялінкі ды ранішнікі гэтымі днямі -- справа звычайная, галерэя сучаснага мастацтва "Ў" і Дзіцячыя творчыя майстэрні ў Менску прапаноўваюць маленькім святочныя спатканні, якіх у нашай краіне пакуль няшмат. НАСТА ХОМІЧ-БАЗАР, АРГАНІЗАТАРКА КАЛЯДНАГА ФЕСТЫВАЛЮ: "Галоўная ідэя -- гэта стварыць альтэрнатыву. У Менску няма беларускамоўных ялінак. Мы хацелі, каб людзі, якія са сваймі дзецьмі размаўляюць па-беларуску ці папросту хочуць пачуць беларускамоўнага Дзеда Мароза, маглі прыйсці на свята".
Пад Новы год абвастраюцца не толькі рэфлексіі пра здзейсненае, але і думкі пра тварэнне дабра. У гэты час павышаную ўвагу з боку чыноўнікаў атрымлівае самая абдзеленая ёю аўдыторыя: дзеці-сіроты і інваліды. Падарункі, канцэрты, сустрэчы, абяцанні паездак і новых уражанняў -- усё з падачы прэзідэнта. Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці", якую праводзіць дзяржава, ахоплівае больш за 15 тысячаў дзяцей, выхаванцаў спецыялізаваных установаў ці пацыентаў больніцаў. Да іх прынамсі раз на год прыйдуць чыноўнікі ды прынясуць цукерак.