Не атрымаецца фактычна паскорыць рост эканомікі -- паскораць у справаздачах. На карысць дзяржаўнага плану галоўны статыстычны камітэт павысіў паказнік ВУП. Рост валавога ўнутранага прадукту за першыя дзевяць месяцаў мінулага года склаў 3,2 % у параўнанні з адпаведным леташнім перыядам -- кажа Белстат. Раней паведамлялася пра рост на 2,5 %. У абсалютных лічбах валавы ўнутраны прадукт ад новага падліку вырас больш як на 20 трлн, і паводле стану на 1 кастрычніка склаў Br 390,3 трлн.
Вядоўца навінаў на "Белсаце" Вольга Жарнасек падпісала паштоўку да Мікалая Дзядка. "Дарагі Мікалай! У нашай краіне, каб заявіць пра свае перакананні гучна, патрэбная смеласць. Каб прыняць за іх кару -- мужнасць. Каб захаваць іх і пасля гэтага -- моц. Калі ласка, будзь моцны!" -- напісала Вольга Жарнасек палітвязню.
Невялікі фрагмэнт фільма Вольгі Мікалайчык «Падарожжа па бясконцай вайне». Фільм прысьвечаны Мікалаю Аўтуховічу, зьняволенаму 8 лютага 2009 году. Аўтуховіч асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы калёніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўваньне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала Аўтуховіча вязьнем сумленьня. Болей пра Мікалая Аўтуховіча www.svaboda.org