Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

«У Бога за мяжою». Камедыя. Трэйлер

07.01.2013
«У Бога за мяжою». Камедыя. Трэйлер Фільм на Белсаце 7 студзеня, 19:00

Гісторыя пад знакам Пагоні. Анонс

07.01.2013
Гісторыя пад знакам Пагоні. Анонс Праграма Белсату belsat.eu

Хто распускае чуткі?

05.01.2013
Хто распускае чуткі? СМС-паведамленне нібыта ад Нацбанку пра чарговую дэвальвацыю ўскалыхнула ўсю краіну. Нацбанк дае тлумачэнні, камітэт дзяржбяспекі шукае вінаватых, а блогер, які выклаў у сеціва паведамленне, непакоіцца за сваю бяспеку. Каму гэты ўкід інфармацыі быў патрэбны ды выгадны? І ці ёсць падставы баяцца дэвальвацыі?

У праменях Раства

05.01.2013
У праменях Раства Праваслаўныя вернікі -- у чаканні светлага свята Раства Хрыстова. Вігілійны час напоўнены асаблівым усхваляваным чаканнем прышэсця на свет Збаўцы. Галоўныя ўрачыстасці пройдуць у цэрквах. Напярэдадні ж свята ў краіне працуюць асветніцкія і адукацыйныя кірмашы ды выставы рэлігійнай тэматыкі.

У Беларусь хлынулі расейскія турысты

05.01.2013
У Беларусь хлынулі расейскія турысты Вядома ж, зімовы час -- зусім не перашкода для турызму. У час навагодніх і калядных святаў багата гасцей прымала і нашая краіна. Гэтак, амаль усе беларускія аграсядзібы занятыя расейскімі турыстамі. Што прыцягвае ў Беларусь суседзяў, і чаму самі беларусы не едуць адпачываць у вёскі? Большасць аграсядзібаў у Беларусі з Новага года і ажно да Раства занятыя расейскімі турыстамі. Некаторыя месцы былі замоўленыя яшчэ з мінулай зімы. ВАЛЕРЫЯ КЛІЦУНОВА, АСАЦЫЯЦЫЯ «АДПАЧЫНАК У ВЁСЦЫ»: "У беларусаў няма такіх працяглых вакацыяў, а ў іх да 7-га, ці нават пазней яны гуляюць.

Агляд падзеяў замежжа

05.01.2013
Агляд падзеяў замежжа БЛОГ ЯГО ВЕДАЕ Менш за суткі Уладзімір Пуцін быў на топе рэйтынгу самых уплывовых на свеце людзей. Сёння амерыканскі часопіс «Foreign Policy» зняпраўдзіў інфармацыю, быццам назваў расейскага прэзідэнта самым уплывовым палітыкам у 2012 годзе. Ці на чале рэйтынгу стаў хтосьці іншы? Даведаемся з агляду падзеяў замежжа ад Вольгі Кляўчэні. Рэдакцыя «Foreign Policy» ўдакладняе, што апублікаваны рэйтынг уплывовасці не належыць часопісу, а быў змешчаны ў адным з блогаў на інтэрнэт-старонцы выдання і адлюстроўвае прыватнае меркаванне ягонага сталага аўтара -- палітолага Іяна Брэмэра.

Мама=мова

05.01.2013
Мама=мова Беларускі нацыянальны каларыт могуць назіраць цяпер госці ды жыхары Горадні, вуліцы якой упрыгожыла рэклама ў падтрымку беларускай мовы. Падобная маштабная акцыя зявілася ў горадзе над Нёмнам упершыню. Пабачыць такія білборды можна на вуліцах Каліноўскага, Соламавай, Кляцкова. Аўтары прыраўнялі словы мова і маці, а таксама пытаюць у мінакоў, якім будзе іхнае першае слова па-беларуску? Адметна, што ў ролі замоўцы рэкламы выступіла дзяржава, а менавіта -- Міністэрства культуры Беларусі.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]