Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

«Каханне ля поплаву». 2 серыя. Трэйлер

09.01.2013
«Каханне ля поплаву». 2 серыя. Трэйлер серыял на Белсаце belsat.eu

Свабода бяз гальштукаў: Спэцназ сьмеху для Беларусі

09.01.2013
Свабода бяз гальштукаў: Спэцназ сьмеху для Беларусі Які сэнс маюць флэшмобы, пэрформансы, гэпэнінгі ў змаганьні з дыктатурай? Якія наступствы для Беларусі меў плюшавы дэсант з Швэцыі ў ліпені летась? Калі народ маўчыць, што могуць грамадзкія актывісты супрацьпаставіць дручкам Лукашэнкавага спэцназу? Які сэнс маюць флэшмобы, пэрформансы, гэпэнінгі ў змаганьні з дыктатурай? І ці могуць адзінкавыя факты крэатыўнага пратэсту перарасьці ў шырокі рух? Гэтыя пытаньні бяз гальштукаў абмяркоўваюць Вячаслаў Ракіцкі, Юры Дракахруст, Францішак Вячорка. Госьцем перадачы — мядзьведзік-дэсантнік.

BEZ GRANIC zapowied?

09.01.2013
BEZ GRANIC zapowied? Program Bie?satu o pograniczu bia?orusku-polskim

Як досьвед чэхаславацкай «Хартыі» дапаможа Беларусі?

09.01.2013
Як досьвед чэхаславацкай «Хартыі» дапаможа Беларусі? У Празе адбылася дыскусія, якую арганізавала чэская няўрадавая арганізацыя «Чалавек у нядолі». У дыскусіі ўзялі ўдзел вядомыя падпісанты «Хартыі» Ян Румл і Анна Шабатава, а таксама журналісты беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. www.svaboda.org

Bie?satowcy pisz? do wi??ni?w politycznych - Ale? Zaleuski

09.01.2013
Bie?satowcy pisz? do wi??ni?w politycznych - Ale? Zaleuski Do??cz do naszej akcji. Za kratami na Bia?orusi znajduje si? 12 wi??niów politycznych. Adresy i informacje na stronie belsat.eu Ale? Zaleuski pisze list do Mika?aja Statkiewicza - b. kandydata na prezydenta skazanego na na 6 lat wi?zienia za rzekome wszczynanie niepokojów spo?ecznych podczas opozycyjnej demonstracji 19 grudnia 2010 r.

Рубяць ахоўны лес у Салігорску

09.01.2013
Рубяць ахоўны лес у Салігорску Салігорск мае вялікія праблемы зь зялёнымі зонамі, але дзеля трэніровачных палёў футбольнага клюбу "Шахцёр" на беразе вадасховішча, каля спэлеалякарні высякаецца лес першай катэгорыі - то бок лес, якія выконвае ахоўныя функцыі. Неабходныя грамадзкія слуханьні ўлада фактычна не праводзіць. www.svaboda.org

Размова Мацкевіча: Змены ў Выбарчым кодэксе

09.01.2013
Размова Мацкевіча: Змены ў Выбарчым кодэксе Беларускія ўлады цалкам кантралююць выбарчы працэс. І тым не менш, яны час ад часу робяць выгляд, што нешта мяняюць у выбарчым заканадаўстве. Вось і цяпер прапанаваныя чарговыя змены. Пра тое, што гэта за замены, навошта яны і як беларускія палітыкі будуць паводзіць сябе ў новых умовах Уладзімір Мацкевіч размаўяе са старшынём Парты БНФ Аляксеем Янукевічам.

Такое жыцьцё: кабанчык на Каляды

09.01.2013
Такое жыцьцё: кабанчык на Каляды Традыцыйна на калядныя сьвяты вяскоўцы бюць сьвіней. Канстанцін Кляўчэня зь вёскі Будча Ганцавіцкага раёну кажа, што гадаваў кабанчыка гады два. Пэнсіянэр тлумачыць, што гадаваць сьвіней цяперашнім часам дорага, але так ён дапамагае дзецям і ўнукам.

Падгол: Дыктоўка з аўтаматчыкамі

09.01.2013
Падгол: Дыктоўка з аўтаматчыкамі У інтэрвю Уладзімір Падгол згадаў пра тое, як ладзіліся дыктоўкі на самым пачатку: «Як у нашай гісторыі ёсць Каліноўскі, гэтак у гісторыі дыктоўкі ёсць свой Каліноўскі. Гэта Барыс Хамайда з Віцебску. Гэта жывы помнік. Ён падчас першай дыктоўкі на сваім «Пляцы Волі» ў цэнтры Віцебску паставіў столік, магнітафон, дзе голасам Валерыя Саўко была начытаная дыктоўка, і пачаў пісаць. Праз некалькі хвілінаў яго атачылі міліцыянты, а яшчэ праз некалькі -- аўтаматчыкі. І Барыс Хамайда пісаў у атачэнні аўтаматчыкаў!».

Падгол: Гэта - "дыктоўка Каліноўскага"

09.01.2013
Падгол: Гэта - дыктоўка Каліноўскага У 2013 годзе спаўняецца 150 гадоў паўстанню пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, створаны аргкамітэт святкавання гэтай гістарычнай падзеі. «Гэта «дыктоўка Каліноўскага», ён начытаў яе з-пад шыбеніцы. Ён мог бы напісаць прашэнне аб памілаванні цару, а замест гэтага ён напісаў нам пасланне. Адзін крок да страты эканамічнага суверэнітэту мы зрабілі, застаўся другі крок --палітычны. Ні якая партыя, ні рух не пратэставалі супраць страты эканамічнага суверэнітэту», -- заявіў Уладзімір Падгол у інтэрвю журналістам «Белсату».

«Белсатаўцы» пішуць палітвязням: Паштоўка Статкевічу

09.01.2013
«Белсатаўцы» пішуць палітвязням: Паштоўка Статкевічу Вядоўца і журналіст «Белсату» адправіў паштоўку Мікалаю Статкевічу. Далучайся і ты! «У гэтыя святочныя дні жадаю табе перадусім здароўя. Прайсці гэты шлях з найменшымі стратамі, бо ты патрэбны нашай краіне. Веру ў хуткую нашую сустрэчу, веру ў свабодную Беларусь», -- напісаў да палітвязня вядоўца. Мікола Статкевіч -- заснавальнік Беларускага згуртавання вайскоўцаў, ініцыятар правядзення прысягі для беларускіх афіцэраў у 1992 годзе, падпалкоўнік запасу, кандыдат тэхнічных навук.

Мова, як зброя

08.01.2013
Мова, як зброя Агульнанацыянальная дыктоўка ў гонар вызвольнага паўстання 1863 года. Няспынны ініцыятар адукацыйнай ды патрыятычнай ідэі Уладзімір Падгол прапанаваў напісаць сёлета пад дыктоўку "Лісты з-пад шыбеніцы" Кастуся Каліноўскага.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]