Адбылася чарговая прэс-канферэнцыя кіраўніка дзяржавы. Як заўсёды, гэта падвойна атракцыён: па-першае, цікава, пра што распавядзе Лукашэнка, па-другое - аб чым запытаюцца журналісты. Пра стан беларускай журналістыкі вядучы праграмы "Размова Жбанкова" размаўляе з кіраўнічкаю праекту "Медыякрытыка" Янінай Мельнікавай.
Новастворанае возера і колькіметровы фантан у магілёўскім мікрараёне Юбілейны. Аднак гэта не прыродная зява, а ўсяго толькі аварыя, прычынай якой сталіся дзеянні... экскаватара. Машына пашкодзіла водаправод, як вынік -- затапіла катлаван новага будынку. Жыхары суседняга дому хвалююцца, што далейшае будаўніцтва элітнага жылля прывядзе да затаплення іхных хрушчовак. Да тэмы вернемся заўтра, а пакуль -- матэрыял без каментара.
Не паспелі забыцца жарсці вакол ананімных паведамленняў аб чарговай дэвальвацыі, як па Беларусі прайшла новая SMS-рассылка, звязаная з Нацыянальным банкам. Ад імя Адзінай разлікова-інфармацыйнай прасторы адразу некалькім абанентам паабяцалі суперпрыз. SMS-рассылка стала прычынай афіцыйнага зняпраўджання ад Нацбанку ды нашага маленькага расследавання.
Еўропа зноў робіць крок насустрач уладам Беларусі. Кіраўнік МЗС Уладзімір Макей атрымаў запрашэнне на нефармальную сустрэчу міністраў замежных справаў краінаў "Усходняга партнёрства". Аднак Менск з афіцыйным адказам узяў паўзу. Чаго чакаюць еўрапейскія палітыкі ад нефармальных перамоваў з Менскам? І ці патрэбны ўдзел ва "Усходнім партнёрстве" ўладам Беларусі?