Зянон Пазьняк заявіў, што беларуская апазыцыя атрымала 4,5 мільёны даляраў. Пра гэта яму паведамілі крыніцы ў КГБ. Ці сапраўды КГБ працуе на Зянона? — шукайце адказ у новым выпуску сатырычнай праграмы "Цырк за дротам" ад Вінсэнта. Сам Вінсэнт пракамэнтаваў Радыё Свабода: «Я лічу Пазьняка адным з найбольш харызматычных палітыкаў Беларусі. І заявы пра тое, што Зянон Станіслававіч мае крыніцы ў КДБ, сталі сапраўдным хітом тыдня. Такія тэмы выдатна пасуюць для музычнай праграмы «Цырк за дротам».