Аляксандар Ракавец — рэп- і рок-выканаўца, аўтар песень і вакаліст гурту IQ48. У музыцы з канца 90-х гадоў. Пачынаў як рэп-выканаўца ў гурце «Эпіцэнтар». У 2001 годзе далучыўся ў якасьці аднаго з вакалістаў да гурту IQ48. У 2003 годзе ў складзе гурту стаў пераможцам фэстывалю «Басовішча-2003». Пасьля сыходу Паўла «Фройда» Зыгмантовіча ў 2004 годзе стаў франтмэнам і аўтарам часткі песень каманды. Разам з гуртам IQ48 запісаў тры студыйныя альбомы: «Варяты» (2005), «Героі» (2008), «HMR» (2011).
«Калі мэр займаецца пытаннем заробкаў, такімі дэлікатнымі праблемамі, як трэнды даходаў і выдаткаў, гэта гаворыць пра тое, што наступіла новая эпоха: нашыя мэры сталі найлепшымі мэрамі ўсіх краінаў», - заявіў эканаміст Леанід Заіка, каментуючы «Белсату» ініцыятыву кіраўніка Менгарвыканкаму праверыць адпаведнасць заробкаў на менскіх прадпрыемствах. belsat.eu
У чацьвёртай частцы 89-гадовая Яніна Ліхадзіеўская з дачкой узгадваюць пакараньне, якое спадарыня Яніна атрымала за тое, што была ў Саюзе Беларускае Моладзі. Яна прайшла праз прыпісаныя абвінавачваньні, хуткі суд, доўгія пакуты ў ГУЛАГу — і знайшла там свой лёс, гэткага ж палітычнага вязьня. Глядзіце таксама першую, другую і трэцюю часткі споведзі: Нескароная. Споведзь «ворага Радзімы». Частка I www.youtube.com Нескароная. Споведзь «ворага Радзімы». Частка II www.youtube.
4 лістапада ў Магілёве габрэйская грамада адзначыла гадавіну зьнішчэньня фашыстамі нявольнікаў гета. Ля мэмарыялу «У памяць аб габрэях — ахвярах нацызму» чыталіся малітвы, і, паводле іудзейскай традыцыі, да яго ўсклалі маленькія каменьчыкі. Напярэдадні вандалы абмалявалі высечаныя на жалобным камені далоні. www.svaboda.org
«Prezident L». Пад такою назваю ў Сеціве імкліва распаўсюджваецца футурыстычны раман, у галоўных героях якога лёгка распазнаць першых асобаў нашай краіны. Фабула не складаная: на 50-м годзе кіравання састарэлы прэзідэнт перадае ўладу сваім сынам. Аднак любімы малодшы сын Коля робіць бацьку непрыемны сюрпрыз. Хто аўтар і якія наступствы ў рэчаіснасці можа выклікаць палітычны раман?