Некаторыя беларускія медыі ўжо назвалі скандалам зварот Зянона Пазняка да ўдзельнікаў Дзядоў у Лошыцкім яры. У звароце гісторыка Ігара Кузняцова сярод іншага названа падпалкоўнікам, што ладзіць «экскурсіі ілжы для замежнікаў і дыпламатаў» з мэтаю «фальсіфікацыі Курапатаў і польскай нацыянальнай памяці, з мэтаю выклікаць непаразуменні паміж беларусамі і палякамі».
БАРАЦЬБА ЗА ГАЛАСЫ У 211-й акрузе Кіева пасля доўгага і праблемнага падліку галасоў перамог ўсё ж прадстаўнік апазіцыі Сяргей Цярохін. У шэрагу акруг краіны яшчэ галасы падлічылі не да канца, а ў справе 132-й акругі ў Первамайску, дзе спецназ выкарыстаў слезацечны газ, распачалІ дзве крымінальныя справы. Пасля штурму байцамі спецназу акруговай выбарчай камісіі ды вынасу бюлетэняў колькасць галасоў кардынальна змянілася -- на карысць прадстаўніка ўладаў.Да гэтага часу ва Украіне ўсцяж падводзяць вынікі выбарчай кампаніі.
Дзяды -- адзін з найстаражытнейшых звычаяў беларусаў, у якім цесна перапляліся і паганскія, і хрысціянскія традыцыі. Гэтымі днямі памерлых продкаў згадваюць у розных краінах свету, адпраўляюць ўрачыстыя набажэнствы і наведваюць месцы пахавання. За нацыянальнаю памяццю, якая не ведае межаў, сачылі і нашыя журналісты.
З вуснаў першага віцэ-прэмера ўраду Уладзіміра Сямашкі напярэдадні прагучала заява, якая засталася па-за ўвагаю дзяржаўнага тэлебачання. Чыноўнік адзначыў, што каб вытрымаць заяўленыя тэмпы росту інфляцыі, да канца года неабходна замарозіць цэны на шырокі спіс тавараў. Эксперты ж кажуць, што клопат ураду за сваю статыстыку можа адбіцца на дабрабыце грамадзянаў.
«Як мы ходзім на магілы нашых дзядоў і прадзедаў, каб узгадаць іх, аддаць дадніну павагі, гэтак мы сёння ідзем і на магілы нашых выбітных беларусаў, што знайшлі спачын тут, у Варшаве. Усе яны тут апынуліся толькі з той нагоды, што змагаліся за Беларусь, яны былі вымушаныя зехаць, уцякаць, былі пад пераследам. Так атрымалася, што ў многіх няма дзяцей, сваякоў -- нікога. Да такіх людзей павінны прыходзіць усе беларусы, павінны іх памятаць», - гаворыць кіраўнік арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць» Анатоль Міхнавец.
Папулярнае ў народзе "чарніла", як яшчэ называюць таннае пладова-ягаднае віно, нарэшце трапіць пад забарону. Аднак... толькі ў Менску. І толькі на два месяцы -- з 1 снежня да 1 лютага. Забарону на рэалізацыю гэткай прадукцыі ўжо зацвердзілі сталічныя ўлады. Паводле намесніка старшыні Менгарвыканкаму Уладзіміра Калтовіча, калі "чарнільны" мараторый дасць станоўчы эфект, яго працягнуць. Менчукі па-рознаму ўспрымаюць гэтае рашэнне.
02.07.2026
103vet.by: вызов ветеринара на дом vs визит в клинику. Как владельцу сделать правильный выбор?