Апошнім часам у нашым спорце ўздымаюцца пытанні не толькі перамогаў і паразаў камандаў і спартоўцаў, але і пытанні арганізацыі працы, пытанні карупцыі. Цяпер мы сталіся сведкамі значыных кадравых перастановак у міністжэрстве спорта. Што адбываецца ў нашым спорце? Госць праграмы „Размова Мацкевіча" - кіраўнік спартовага сайту goals.by Максім Беразінскі.
Сёння ў Беларусі павышаны бюджэт пражытковага мінімуму. Цяпер ён складае ажно 880 000 рублёў на месяц. Гэта ўжо чацвёртая яго індэксацыя ад пачатку года. Разам з тым замежныя сацыёлагі вылічылі, што Беларусь уваходзіць у тройку краінаў Еўропы з найменшым узроўнем пакупніцкай здольнасці. І гэта не дзіўна, бо кошты ў нашай краіне растуць апераджальнымі тэмпамі.