-- Ян Марціновіч -- варшаўскі тэатрал з агратурыстычнаю мараю ў Беларусі. -- Ян Марціновіч -- у мінулым тэатральны дзеяч і жыхар Варшавы -- ужо некалькі гадоў не пакідае беларускай вёскі Залеўкі, што ў Гарадзенскай вобласці. Даўняя мара жыць на зямлі сваіх продкаў ператварылася для пана Януша і ў справу жыцця, і ў малы турыстычны бізн(э)с. Цяпер ягоная аграсядзіба вядомая не толькі беларускім, але і замежным аматарам вясковага адпачынку. Толькі галоўным сваім дасягненнем вясковы гаспадар называе жыццё на ўласнай зямлі.
Паводле Уладзіміра Даўжэнкі, прычыны праблемаў у беларускім спорце -- не толькі ў міністры. «Прычыны -- у цяперашняй сістэме, у эканоміцы, у сацыяльнай сферы. Гэта ўсё ўзаемазвязанае і, паверце мне, з кожным годам будзе толькі горш. Бо гэта нейкі калапс і не толькі ў спартовай галіне, -- гаворыць эксперт. -- Вось такі сход праз месяц можа паўтарыцца ў лёгкай прамысловасці -- паўсюль гэткая беспрасветнасць, мы шмат чаго не ведаем. А спорт апынуўся такою балячкаю».
«Чамусьці не абвінавацілі прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэту, бо гэтае пытанне таксама маглі б абмеркаваць. Хаця б з прычыны таго, што ўпершыню ў гісторыі прэзідэнт НАК краіны быў, мякка кажучы, не запрошаны на Алімпійскія гульні, -- зазначае спартовы аглядальнік Уладзімір Даўжэнка. -- Гэта можна расцэньваць як ганьбу для краіны».
Не забараніць -- абараніць жанчыну ад страшнага выбару: пазбавіцца цяжарнасці... намагаюцца беларускія хрысціянскія дэмакраты. Абядналіся вакол праблемаў здароўя беларусаў, у тым ліку і праблемы абортаў, таксама каталіцкая і праваслаўная канфесіі. Ужо ў лістападзе дэпутаты плануюць прыняць новы Закон аб ахове здароўя. У яго аснове мае ляжаць захаванне жыцця -- упэўненыя вернікі. Якія прапановы да дзяржавы маюць грамадскія і рэлігійныя абяднанні?
Трэцяя частка сэрыі ўспамінаў Яніны Ліхадзіеўскай, у біяграфіі якой ёсьць СБМ і ГУЛАГ, Патсдам і Магадан. www.svaboda.org Глядзіце таксама першую і другую частку споведзі: Нескароная. Споведзь «ворага Радзімы». Частка I www.youtube.com Нескароная. Споведзь «ворага Радзімы». Частка II www.youtube.com
На пытанне аб пазіцыі Каталіцкага Касцёлу адносна абортаў генеральны вікарый Менска-Магілёўскай рыма-каталіцкай архідыяцэзіі Андрэй Сцяцкевіч адказаў так: «Касцёл мяняецца, але перш за ўсё ў метадах евангелізацыі. Адносна ж такой зявы, як перарыванне цяжарнасці, касцёл нязменны -- ён заўсёды абараняў жыццё ад самага зачацця і ніколі не будзе падтрымліваць аборты».
Абараняць паркі спрабуюць розныя арганізацыі -- ад экалагічных да палітычных. Ці ёсць ад гэтага плён? «Калі ў тым самым месцы працуюць розныя субекты, як цяпер у парку Дружбы народаў: «Гавары праўду!», «Еўрапейская перспектыва», «Зялёная сетка». У кожнага сваё ўяўленне пра тое, як трэба дзеяць. Ёсць яшчэ і мясцовыя жыхары, што хочуць абараніць дрэвы. Да іх прыходзяць з рознымі прапановамі і стратэгіямі», -- зазначае Ірына Сухій.
Не забараніць -- абараніць жанчыну ад страшнага выбару: пазбавіцца цяжарнасці... намагаюцца каталіцкая і праваслаўная канфесіі -- на ініцыятыву беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў. Ужо ў лістападзе дэпутаты плануюць прыняць новы Закон аб ахове здароўя. У яго аснове мае ляжаць захаванне жыцця -- лічаць вернікі.
За правал алімпійскай зборнай чыноўнікі могуць адказаць не толькі стратаю пасадаў, як гэта адбылося з міністрам спорту Алегам Качаном, але і ўласнаю свабодаю. Сталі вядомыя падрабязнасці сходу кіраўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэту на чале з Аляксандрам Лукашэнкам, што адбыўся яшчэ на мінулым тыдні. Чаму за кадрам дзяржаўных медыяў засталіся выказванні кіраўніка нацыянальнага алімпійскага камітэту пра крадзяжы ды карупцыю, што квітнее ў спартовай галіне?