пачатак шэсця на Дзяды-2012 - калона рушыць да Курапатаў. ------------------------- начало шествия Дзяды-2013, посвященного жертвам сталинских репрессий в Беларуси - колонна двигается в Куропаты, место под Минском, где проводились массовые расстрелы. ------------------- Opposition march Dziady, commemorating the victims of Stalins repressions
Семдзесят краінаў свету пераходзяць сёння ўначы на зімовы час. Стрэлкі гадзіннікаў пераводзяцца амаль паўсюль у Еўропе, за выключэннем Ісландыі. Не будуць таксама пераводзіць гадзіннікаў у Беларусі, Расеі ды... Прыднястроўі. Беларусь не пераходзіць на зімовы адлік з мінулага года. Адпаведная пастанова Савету Міністраў тлумачыла гэта неабходнасцю ўзгадніць час паміж краінамі Мытнага саюзу. Але рашэнне супярэчыць геаграфічнаму размешчанню нашай краіны. Атрымліваецца, што з лістапада да сакавіка ў Беларусі з Украінаю, краінамі Прыбалтыкі ды іншымі, якія з намі ў адным чАсавым поясе, розніца складае адну гадзіну.
Сёння ў шмат якіх краінах адзначаюць незвычайнае свята -- Дзень плюшавага мядзведзя. Найпапулярнейшую цацку прыдумалі яшчэ 110 гадоў таму ў Злучаных Штатах. Але шчыра палюбілі -- на ўсім свеце. Ужо дзесяць гадоў, як у свеце адзначаюць дзень самай папулярнай забаўкі на свеце -- плюшавага мядзведзіка. Абаяльны звер з добрым сэрцам стаў надзейным сябрам і для маленькіх беларусаў.
УКРАІНА ВЫБІРАЕ Ва Украіне сёння палітычная цішыня. Напярэдадні выбараў у Вярхоўную Раду агітацыя, ад якой, дарэчы, некаторыя паспелі ўжо стаміцца, забароненая. Цэнтральная выбарчая камісія звярае спісы выбарнікаў і праводзіць апошнія рыхтаванні. Больш за 36 мільёнаў украінскіх выбарнікаў змогуць прыйсці заўтра на ўчасткі, каб абраць 450 дэпутатаў Вярхоўнай Рады. Змяшаны прынцып дазволіць палове прайсці ў заканадаўчы орган, набраўшы звычайную большасць галасоў, палова ж зойме крэслы паводле партыйных спісаў.
Усталяваныя нядаўна на МКАДзе сістэмы фотафіксацыі зарэгістравалі больш за 500 перавышэнняў хуткасці толькі за адзін дзень. Пра культуру руху, праблемы аўтамабілістаў і дачыненняў аўтамабілістаў з даішнікамі вядоўца праграмы Уладзімір Мацкевіч размаўляе з Арцёмам Шарковым, прадстаўніком арганізацыі "За аўта".