Лукашэнка абвесьціў усеагульную мабілізацыю. На вайсковыя зборы будуць прызывацца ўсе ваеннаабавязаныя, у тым ліку жанчыны і хворыя. Кіраўнікі аблвыканкамаў атрымалі генэральскія пагоны і ствараюць тэрытарыяльную абарону. З кім і якім чынам будзе ваяваць Беларусь - у новым выпуску "Цырк за дротам" ад Вінсэнта. Тут падрабязьней: www.svaboda.org Чытайце Радыё Свабода - www.svaboda.org Іншыя выпускі: Цырк за дротам. Частка 1. Плюшавы дэсант: www.youtube.com Цырк за дротам. Частка 2. Чаму правалілі Алімпіяду? www.
"Бульбамуві-2" -- ужо заўтра ў Варшаве стартуе трохдзённы марафон з беларускаю сучаснаю кінематаграфіяй. Маладыя стваральнікі найлепшага фільму атрымаюць узнагароду -- "Залатую бульбу" Гледачы ж пабачаць больш за два дзясяткі дакументальных, альтэрнатыўных і мастацкіх беларускіх фільмаў. Што сёлета даведаюцца нашыя суседзі пра Беларусь?
Праграма "Усходняе партнёрства" мела паглыбіць дачыненні Еўразвязу з краінамі Усходняй Еўропы, але ў выпадку Беларусі дала збой. Нягледзячы на гэта сёлета пройдзе ўжо чацвёрты Форум грамадзянскай супольнасці. Ці ёсць тут месца для моладзевых арганізацыяў? І што новае пакаленне магло б дадаць да палітычнага працэсу?
Падрыхтаваныя да друку новыя выданні часопісу "ARCHE" могуць ніколі не пабачыць свету. Эканамічны пераслед выдання працягваецца, але цяпер да яго дадаўся яшчэ і палітычны. У дзяржаўных медыях культурніцкі часопіс абвінавачваюць... у экстрэмісцкай дзейнасці. Шляхі развязання шукае беларуская інтэлектуальная супольнасць ды заклікае ўсіх неабыякавых згуртавацца дзеля абароны свабоды думкі.
Таямніцаю за сямю пячаткамі сталася сёння сустрэча беларускага віцэ-прэмера Уладзіміра Сямашкі з ягоным расейскім калегам Аркадзем Дварковічам. У прэс-службе ўраду Расеі нам пацвердзілі, што гэтая сустрэча адбылася, але распавядаць якія-кольвек падрабязнасці адмовіліся. Між тым, ад вынікаў гэтай сустрэчы можа наўпрост залежаць праца нафтаперапрацоўчай галіны, а значыць, і дабрабыт усёй нашай эканомікі.