Пасля павышэння заробкаў і пенсіяў надышоў час і росту коштаў. На асобныя віды харчоў кошты павысяцца з заўтрашняга дня нават на траціну! У Міністэрстве эканомікі тлумачаць, што падаражанне неабходнае, каб скараціць страты вытворцаў і насыціць рынак гэтаю прадукцыяй. Але ці можна вырашыць гэтыя праблемы чарговым павышэннем коштаў?
«Каб скараціць розніцу ва ўзроўні коштаў розных малочных прадуктаў і зацікавіць вытворцаў у павелічэнні вырабу такіх тавараў, максімальныя адпускныя цэны на малако і кефір тлустасцю да 3,5 %, на смятану тлустасцю да 25 %, на тварог тлустасцю да 9 % без смакавых дадаткаў і напаўняльнікаў павышаюцца на 35 %», -- паведамляе сайт Міністэрства эканомікі.
26 кастрычніка «Свабода» наведала традыцыйныя мусульманскія ўрачыстасьці ў мястэчку Сьмілавічы пад Менскам. Журналістаў папрасілі не здымаць твары ўдзельнікаў сьвяткаваньня. Імам Руслан абу Ахмад Багдановіч патлумачыў, што рабіць чалавечыя выявы лічыцца ўпадабленьнем Богу і грахом. Сёньня ў Сьмілавічах жыве каля 20 мусульманскіх семяў. 26 октября «Свобода» посетила традиционные мусульманские торжества в городке Смиловичи под Минском. Журналистов попросили не снимать лица участников празднования.