„Калі бакі не дамовяцца, мы зможам назіраць тую ж сітуацыю, што адбываецца і цяпер -- яе пагаршэнне. Сёння мы атрымалі статыстыку па сальда знешніх плацяжоў, яно рэкорднае „у мінусе" ад пачатку году: мінус 500 млн долараў. Раней сальда было ў плюсе, альбо ў невялікім мінусе -- каля 70 мільёнаў. Такім „мінус", які бачым цяпер азначае, што з месяц мы згубілі столькі грошай, - зазначае эканаміст Антон Болтачка. - У наступным годзе, калі не будуць дасягнутыя пэўныя дамоўленасці, такія суммы і далей будуць зыходзіць з краіны, а гэта азначае паўтарэнне праблемы 2009-2011 гг," А гэта -- рэзкія змены курса беларускага рубля і скачкі коштаў.
Паэтка, эсэістка і аўтарка выдання Валярына Кустава лічыць, што кіраўніцтву дзяржаўнага Першага нацыянальнага тэлеканалу варта звярнуць увагу на адсутнасць прафесіяналізму ў сваіх працаўнікоў. Абвінавачванне выдаўцоў у экстрэмізме сведчыць, што прапагандысты ніводнага нумару «Arche» і не разгортвалі. Аўтарка часопісу заклікае прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі заступіцца за «Arche» хаця б у сваіх блогах і такім чынам папулярызаваць выданне, даць розгаласу факту яго закрыцця.
"Вакол мемарыяла ўсталяваная ахоўная зона па перыметры лесу і далей - зона рэгуляванага будаўніцтва, - гаворыць Ігар Кузняцоў. - Таму не сумняваюся, што комплекс будуецца пры наяўнасці неабходных дазволаў, але гаворка - аб характары гэтага абекта. У 50 метрах ад месцы масавых пахаванняў не могуць знаходзіцца забаўляльныя ўстановы. З пункту гледжання маралі, гэта проста злачынства ".
"У нас ніколі не распавядалася пра гэтых чыгуначнікаў, якія ў сталінскія часы здолелі падняцца на страйк, дамовіўшыся везці зняволеных, - распавёў на сустрэчы адзін з герояў фільма і суаўтар сцэнара, аўтар паэмы "Цівалі" Сяргей Законнікаў. - Тады, у 1938 - м, гэта назвалі сабатажам, справай займаўся асабіста наркам чыгункі Лазар Кагановіч, і вялікая група чыгуначнікаў была расстраляная. Звестак пра гэта вельмі мала але мне пашанцавала, што я сустрэўся з санітарным лекарам Менска, які ў 1960-я гады прысутнічаў пры раскопках жывёльных могільнікаў у Цівалі.
Будаўнікі забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол», што будуецца за 69 крокаў ад Курапатаў, лічаць, што нічым не перашкаджаюць мэмарыяльнаму комплексу; абураюцца, што на іх сумленьне запісваюць сьмецьце, якое на мяжы з магіламі скідаюць жыхары бліжэйшых пасёлкаў; і вераць, што дэлегацыі, якія прыедуць памінаць ахвяр рэпрэсіяў, будуць заходзіць да іх паесьці-папіць.
Будаўнікі забаўляльнага комплексу «Бульбаш-хол», што будуецца за 69 крокаў ад Курапатаў, лічаць, што нічым не перашкаджаюць мэмарыяльнаму комплексу; абураюцца, што на іх сумленьне запісваюць сьмецьце, якое на мяжы з магіламі скідаюць жыхары бліжэйшых пасёлкаў; і вераць, што дэлегацыі, якія прыедуць памінаць ахвяр рэпрэсіяў, будуць заходзіць да іх паесьці-папіць.