Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Лукашэнка: Добра, я заўтра буду каралём!

25.10.2012
Лукашэнка: Добра, я заўтра буду каралём! Тэлеканал Беларусь-1 у вечаровым эфіры 24 кастрычніка паказаў сваю вэрсію скандальнага інтэрвію Аляксандра Лукашэнкі газэце «Індэпэндэнт», якое доўжылася 4 гадзіны. БТ паказала крыху больш за гадзіну. www.svaboda.org

Забарона на забарону

24.10.2012
Забарона на забарону Тэлефоннае права -- важнейшае за закон. Гэты факт чарговы раз пацвердзілі падзеі, што разгортваліся сёння вакол юбілейнага канцэрту гурта "Палац". Пра адмену імпрэзы музыкам паведамілі за два дні да яе правядзення. Што праўда, на гэтым гісторыя не скончылася, і нават атрымала нечаканы паварот. І тут пазітыўным героям стаў сам міністр культуры Павал Латушка.

«Сакрэт» разладу

24.10.2012
«Сакрэт» разладу Учора ў "Абектыве" мы распавядалі аб праблемах прадпрымальнікаў гомельскага гандлёвага цэнтру "Сакрэт". Сёння стала вядома, што развязаннем канфлікту паміж новым уласнікам і арандатарамі заняўся аблвыканкам. Чыноўнікі забавязалі адміністрацыю гандлёвага цэнтру ўрэгуляваць спрэчныя пытанні цягам тыдня.

Пераслед за байкот?

24.10.2012
Пераслед за байкот? Пераслед за арганізацыю байкоту падчас парламенцкай кампаніі. А таксама магчымае вяртанне крымінальнага пераследу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі! Аргкамітэт партыі БХД паведаміў пра пераслед сябраў з боку сілавых структураў і новыя метады супрацьстаяння.

Весткі ад Статкевіча

24.10.2012
Весткі ад Статкевіча Некалькі тыдняў -- цішыня, і ажно два лісты за адзін дзень. Іх ад палітвязня Міколы Статкевіча атрымала жонка Марына Адамовіч. Палітык застаецца за кратамі ўжо амаль два гады, за гэты час адбываў пакаранне ў двух месцах. Кожная вестка ад экс-кандыдата на прэзідэнцтва -- цаглінка ў падмурку надзеі, што ўсё завершыцца добра.

Польскі пракол

24.10.2012
Польскі пракол Чарговы бясцэнны падарунак беларускім спецслужбам зрабіла Польшча. Гэтым разам даступнай усім карыстальнікам інтэрнэту была база звестак Міністэрства замежных справаў суседняй краіны.

Заробкі як паказнік

24.10.2012
Заробкі як паказнік Падвысілі кошты на гарэлку, але, паводле інфармацыі "Белстату", выраслі і нашыя заробкі. Што праўда, не настолькі, ды ў рублях. Калі адпаведную суму перавесці ў долары, то ў кішэні цяпер менш, чым было

Дарагія градусы

24.10.2012
Дарагія градусы Добра паінфармаваныя грамадзяне запасаліся сёння... гарэлкаю, бо заўтра будзе даражэй. Самыя звычайныя паўлітра будуць каштаваць амаль 30 тысячаў у параўнанні з 19-цю цяперашнімі. Падаражанні адбываюцца праз павелічэнне кошту на акцызы. Простымі словамі -- нечым трэба латаць бюджэт.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]