
Збліжэнне ды паглыбленне інтэграцыйных працэсаў, а таксама выпрацоўванне супольных абарончых планаў. Гэтак афіцыйна акрэслілі мэту візіту ў Беларусь міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова. Сустрэчы адбыліся як на міністэрскім ўзроўні, гэтак і з Аляксандрам Лукашэнкам. Высокія кіраўнікі ніяк не пракаментавалі публікацыяў у медыях неафіцыйнай інфармацыі пра патрабаванне Масквы вярнуць паўтара мільярда долараў за бізнес на разбаўляльніках. Затое з вуснаў прадстаўнікоў Менску загучалі новыя старыя матывы: Крамлю намякнулі, што могуць ізноў падумаць пра прызнанне Паўднёвай Асеціі ды Абхазіі.