Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Злодзеи? вярнуу?ся

07.11.2012
Злодзеи? вярнуу?ся На Радзіму -- у кайданках. Расейскія праваахоўнікі затрымалі ды перадалі беларускаму боку каранаванага злодзея ў законе, нарадзінца Гомля Аляксандра Кушнярова, вядомага на мянушку Саша Беларус. У нашай краіне яго асудзілі да найвышэйшай меры пакарання -- расстрэлу. Але пазней -- замянілі на 15 гадоў турмы. Пасля вызвалення Аляксандр Кушняроў зехаў у Расею.

Баи?кот на ле?дзе

07.11.2012
Баи?кот на ле?дзе З чарговым інспекцыйным візітам у Менск прыехала дэлегацыя Міжнароднай федэрацыі хакею. А тым часам не сціхаюць гарачыя дыскусіі наконт перанясення з Беларусі ў дэмакратычную краіну чэмпіянату свету па хакеі, што мае адбыцца ў 2014 годзе. Беларуская апазіцыя і шэраг еўрапейскіх палітыкаў прапаноўваюць новыя формы пратэсту і байкоту спаборніцтва. Сусветная ж хакейная верхавіна заклікае не палітызаваць турнір.

Амерыка выбрала Оу?баму

07.11.2012
Амерыка выбрала Оу?баму У бітве роўных перамог Барак Оўбама. Дэмакрат застанецца на пасадзе прэзідэнта Злучаных Штатаў яшчэ чатыры гады. Аднак на тле святкаванняў усё трывожней гучаць галасы аналітыкаў: палітыка Оўбамы падчас папярэдняга тэрміну не была паспяховай у сферы эканомікі. Ці не выбухне з пераабраннем амерыканскага прэзідэнта новы сусветны крызіс?

Рэвалюцыи?ная спадчына

07.11.2012
Рэвалюцыи?ная спадчына Які шлях прайшла Беларусь амаль за сто год пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі? Якая была цана пабудовы сацыялізму? І што звязвае з сямнаццатым годам дзень сённяшні?

Дзіу?нае свята

07.11.2012
Дзіу?нае свята А тым часам Беларусь адзначае 95-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. Усё, як у найлепшыя камуністычныя часы! Чырвоныя сцягі, транспаранты, партрэты правадыроў, кветкі да помнікаў Леніна... Пры гэтым адных улады прымусова зганялі на святкаванне, а іншым адзначыць гэтую дату -- не дазволілі. Хтосьці ж чырвоны дзень календара лічыць чорным днём нашай гісторыі.

Хроніка нападау?

07.11.2012
Хроніка нападау? Амбасада Літвы -- не адзіны дыпламатычны абект, на які пасягалі ў Менску. Пачынаючы з 97 года ў Беларусі адбылося 6 нападаў на дыпмісіі розных краінаў. Не ва ўсіх выпадках зламыснікаў знайшлі, а ў афіцыйных выніках расследавання адной з атак міжнародная супольнасць сумняецца дагэтуль.

Напад на амбасаду

07.11.2012
Напад на амбасаду Тэрарыстычным выпадам супраць Літвы назвалі нашыя паўночныя суседзі інцыдэнт, што адбыўся на тэрыторыі літоўскай дыпмісіі ў Менску. Напярэдадні а 23-й гадзіне невядомыя закінулі праз агароджу дзве бутэлькі з запальнаю сумессю. На шчасце, ніхто не пацярпеў -- ахоўнікі амбасады здолелі патушыць агонь. Але разгараецца полымя палітычнага скандалу. Эксперты ж задаюцца пытаннем: каму можа быць выгадны інцыдэнт?


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]