„Калі ў нас адмоўнае сальда, калі нам трэба аддаваць шмат пазыкаў, то наўрацці нам будуць ізноў пазычаць на знешнім рынку. Наўрацці іншыя дзяржавы будуць нас падтрымліваць крэдытамі. На маю думку, попыт на валюту, які пачаў расці ёсць адбіткам негатыўных чаканняў насельніцтва", - гаворыць Леанід Злотнікаў.
„У будучыні сітуацыя будзе складацца адмоўна -- нам няма прычынаў чакаць, што нашае сальда плацёжнага балансу будзе станоўчым, - упэўнены эканаміст Леанід Злотнікаў. - Раней былі паступленні ад экспарту так званых разбаўляльнікаў, расейскія датацыі. Гэтак сёлета яны павялічыліся на $ 3,5 млрд толькі таму што знізілі кошты на газ. Але наперадзе такога не будзе, што нам штосці знізяць, наадврот -- кошты на газ вырастуць. А унёсак у беларускую эканоміку за кошт разбаўляльнікаў-растваральнікаў і біядызеля памяншаецца".
„Гэта не крызіс, гэта -- праява неэфектыўнасці беларускай эканомікі. У перспектыве не відаць, за кошт чаго нам яе павысіць. Рашэнне ураду пра тое, каб пабудаваць у кожным раёне па 10 новых высокаэфектыўных прадпрыемстваў і мадэрнізацыю выглядае наіўным. Чаму менавіта па 10? Такія простыя метады не вытрымліваюць крытыкі", - упэўнены Леанід Злотнікаў.
02.07.2026
Генштаб ВСУ: Удар по беларусскому автобусу является сознательной и циничной провокацией Московии