Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Рэпартэр. Анонс

10.10.2012
Рэпартэр. Анонс Тэлечасопіс на Белсаце belsat.eu

Пераемнікі. Падаляка. Анонс

10.10.2012
Пераемнікі. Падаляка. Анонс Дакументальны цыкл Белсату belsat.eu

Моўнік

10.10.2012
Моўнік Праграма Белсату belsat.eu

Супраць смяротнага пакарання. Ролік "Amnesty International"

10.10.2012
Супраць смяротнага пакарання. Ролік Amnesty International belsat.eu Сёння Беларусь застаецца адзінаю краінаю ў Еўропе, дзе выконваецца смяротнае пакаранне. Паводле звестак "Міжнароднай амністыі" і кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі", за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.

«Размова Жбанкова»: У «Акропаліс» па дэмакратыю?

10.10.2012
«Размова Жбанкова»: У «Акропаліс» па дэмакратыю? На філасофскае пытанне «што ёсць першасным?», сучасны беларус, хутчэй за ўсё, адкажа: шопінг. І гэта будзе характарыстыкаю часу. Пра маршруты айчыннага спажывання Максім Жбанкоў размаўляе з палітолагам Андрэем Фёдаравым.

Міхадзюк: Літва не ідзе на двухбаковыя кансультацыі

10.10.2012
Міхадзюк: Літва не ідзе на двухбаковыя кансультацыі belsat.eu «У межах канвенцыі мы правялі ўсе дзеянні, якія былі патрэбныя. Нават з Літвою -- двойчы. Мы адказалі на ўсе пытанні, -- заявіў намеснік міністра. -- Тут пытанні камерцыйнага характару, камерцыйнага поспеху рэалізацыі праекту будаўніцтва Вісагінскай АЭС».

Змаганне за годнае жыцце?

09.10.2012
Змаганне за годнае жыцце? Гады барацьбы за годнае жытло -- і ніякага выніку. Абышоўшы шматлікія інстанцыі, жыхарка з вёскі Вішнёўка звярнулася ў нашую рэдакцыю. Ужо пятнаццаць гадоў яна з мужам жыве ў доме, які калісьці часова вылучылі для працаўнікоў мясцовага калгасу. Час прайшоў, а сваё абяцанне ўлады выконваць не спяшаюцца.

Шапік vs павільён

09.10.2012
Шапік vs павільён ШАпік ці павільён? Адную і тую ж рэч можна назваць рознымі словамі -- сінонімамі. Але часта ад дакладнасці назвы шмат што залежыць. У прыватнасці, з-за гэткай спрэчкі паміж гандлярамі ды адміністрацыяй сталічнага рынку "Ждановічы" залежыць велічыня падаткаў: хто саступіць, той і заплаціць.

"Платформу" ліквідавалі

09.10.2012
Платформу ліквідавалі Гаспадарчы суд Менску стаў на бок падаткавікоў і прыняў рашэнне ліквідаваць інфармацыйна-асветніцкую ўстанову "Платформа". Прэтэнзіі падаткавікоў грунтуюцца на нібыта парушэнні тэрмінаў падавання дэкларацыі ды нясвоечасовым паведамленні пра змену адрасу. Праваабаронцы ж лічаць, што прычына ліквідацыі -- палітычна матываваная.

Справа Полудня

09.10.2012
Справа Полудня Следчы камітэт завершыў расследаванне крымінальнай справы ў адносінах былога намесніка міністра ўнутраных справаў Яўгена Полудня. Матэрыялы перадалі ў Генеральную пракуратуру, а адтуль справу накіруюць у суд.

Эканамічнае добрасуседства

09.10.2012
Эканамічнае добрасуседства Знесці бареры на шляху двухбаковага гандлю і актывізаваць эканамічнае супрацоўніцтва -- такую амбітную мэту ставіў XVI Беларуска-польскі эканамічны форум "Добрасуседства", які прайшоў у Менску. Толькі бареры гэтыя хутчэй не эканамічныя, а палітычныя. Што ў такіх варунках магло б паспрыяць супрацы паміж краінамі?

Наша фішка

09.10.2012
Наша фішка Размовы пра тое, што Беларусь можа стаць усходне-еўрапейскім Лас-Вэґасам, апошнім часам усё менш падобныя да жартаў. Казіно прыносяць буйны прыбытак, а між турыстаў павялічваецца колькасць не столькі вандроўнікаў з вялізнымі заплечнікамі, колькі са змяшчальнымі гаманцамі. Адначасова ж расце і насцярожанасць: ці не перамесціцца ў краіну разам з азартным -- крымінальны патэнцыял суседніх дзяржаваў? І каму, па вялікім рахунку, найбольш выгаднае развіццё гульнёвага бізнесу?

Розніца прагнозаў

09.10.2012
Розніца прагнозаў Міжнародны валютны фонд мае для Беларусі 2 навіны: адна добрая, другая кепская. МВФ палепшыў свой прагноз адносна росту айчыннага валавога ўнутранага прадукту, аднак прадказвае інфляцыю -- у разы большую за планаваную ўрадам. Аднак нават добрая навіна -- добрая адносна, бо прагноз міжнародны больш сціплы за айчынны.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]