Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Недэмакратычны імпарт

06.10.2012
Недэмакратычны імпарт "Галандыя -- гандлёвы партнёр Лукашэнкі". Дэбаты пад такою назваю прайшлі напярэдадні ў Амстэрдаме. Ініцыявалі іх прадстаўнікі Беларускага Свабоднага тэатру, а ўдзел у дыскусіі ўзялІ еўрапейскія палітыкі ды бізнесоўцы. Згодна з афіцыйнаю статыстыкаю, Галандыя займае другое месца сярод асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Беларускія актывісты лічаць, што грошы ад гэтага бізнесу ідуць на ўтрыманне дыктатарскага апарату Лукашэнкі, ды заклікаюць Еўразвяз адмовіцца ад імпарту беларускіх нафтапрадуктаў.

Дрэнныя навіны з Усходу

06.10.2012
Дрэнныя навіны з Усходу Сурёзныя праблемы абяцаюць беларусам... усходнія суседзі. Паводле апублікаванага прагнозу Міністэрства эканамічнага развіцця Расеі, сёлетняе паляпшэнне плацежнага балансу нашай краіны мае часовы характар, і з наступнага года сітуацыя зноўку пачне пагаршацца.

Кулінковіч: «Сьпяваць пра палітыку я ня ўмею і ня буду»

06.10.2012
Кулінковіч: «Сьпяваць пра палітыку я ня ўмею і ня буду» Заснавальнік, вакаліст і аўтар песень гурту Neuro Dubel Аляксандар Кулінковіч — госьць праграмы «Белы сьпіс». Вершы і музыку піша з 1985 году. 17 ліпеня 1989 году заснаваў гурт Neuro Dubel, лідэрам якога застаецца па сёньня. Мае 11 запісаных альбомаў. Піша песьні па-расейску, а з 2000 году і па-беларуску. Мае 10 перамогаў у розных намінацыях «Рок-Каранацыі», у тым ліку як «Гурт году» (Галоўная Рок-Карона) у 1998 і 2007 гг. У 1998 годзе атрымаў прыз з рук Уладзімера Мулявіна, зь якім разам выканаў «Вологду» ў панк-рокавым варыянце.

007 -- 50

05.10.2012
007 -- 50 У нуль гадзінаў, нуль хвілінаў і 7 секундаў сёння ў Брытаніі распачаўся Дзень Джэймза Бонда. Роўна пяцьдзясят гадоў таму свет упершыню пабачыў фільм з серыі пра агента 007 -- "Доктар Не".

Міні-турма ў Нарвегіі

05.10.2012
Міні-турма ў Нарвегіі Перавыхаванне па-нарвежску! Камеры, якія ў параўнанні з беларускімі выглядаюць нібы нумары гатэляў, а колькасць асуджаных ва ўсёй вязніцы часта блізкая да ліку зняволеных у адной беларускай камеры. Урад скандынаўскай краіны прыняў рашэнне закрыць большую частку турмаў, у якіх адбываюць пакаранне -- увага -- менш за 30 злачынцаў! Утрымліваць іх эканамічна неапраўдана! Рашэнне выклікала ў краіне хвалю пратэсту. Прычым не толькі з боку працаўнікоў міні-турмаў. Чаму?

Несвяточнае свята

05.10.2012
Несвяточнае свята Міжнародны дзень настаўніка сёння адзначаюць працаўнікі сферы адукацыі ў больш як ста краінах свету, у тым ліку і ў нас. У гэты дзень Арганізацыя Абяднаных Нацыяў прапаноўвае кожнаму згадаць на хвілінку свайго настаўніка, які змяніў тваё жыццё да лепшага.

Крэдыт недаверу

05.10.2012
Крэдыт недаверу На міжбанкаўскім рынку зноў неспакойна. Стаўка кароткатэрміновых крэдытаў сёння павялічылася, пабіўшы ўчорашні рэкорд. Беларускія рублі цяпер у дэфіцыце, бо вырас попыт на замежную валюту. Нацыянальны банк пакуль не збіраецца нічога рабіць для змены сітуацыі -- праз гэта ўзнікаюць падставы для чарговага крызісу.

Былы міліцыянт -- забойца?

05.10.2012
Былы міліцыянт -- забойца? Чарговае гучнае забойства з удзелам былога праваахоўніка. Міліцыянт у адстаўцы нанёс несумяшчальныя з жыццём пашкоджанні жыхару Горадні Аляксандру Якаўлеву. Пра гэта паведаміў партал grodna.info. У Гарадзенскім следчым камітэце кажуць, што пакуль справа застаецца на стадыі распрацавання, яны не могуць назваць нават прозвішча забойцы.

Скаргаў не задаволілі

05.10.2012
Скаргаў не задаволілі Цэнтральная выбарчая камісія не задаволіла чарговых скаргаў былых кандыдатаў у дэпутаты. Чатыры прэтэндэнты на дэпутацкі мандат так і не дамагліся паўторнага пераліку галасоў. У той жа час прадстаўнікі апазіцыі бюць трывогу: фальсіфікацыя парламенцкіх выбараў ставіць пад пагрозу дзяржаўны суверэнітэт Беларусі.

На шляху да дыялогу

05.10.2012
На шляху да дыялогу Адмовіцца ад ціску на Беларусь і шукаць пункты паразумення. З такімі заклікамі да Еўразвязу звярнуўся сёння Аляксандр Лукашэнка падчас прыняцця даверчых граматаў ад шэрагу замежных амбасадараў, у тым ліку краінаў Еўразвязу. Некаторыя эксперты ацэньваюць сённяшнія заявы як чарговы сігнал таго, што афіцыйны Менск жадае аднавіць дыялог. Чаму? І ці ёсць шанцы паразумецца з Еўропаю пасля сёлетніх гучных скандалаў?
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]