Пісьменнік і экс-кандыдат – беларускам. О, беларускія паненкі!..На крылах – белыя сукенкі,На ножках – лёгкія балеткі,У закаханых сэрцах – кветкі…– Вось такімі, у белых сукенках з кветкамі, яны і выйшлі супраць чорнай зграі.., – пiша паэт Уладзімір Някляеў. – Я дасюль адчуваю непазбыўную віну перад імі. Мы не мусілі дапусціць, каб нехта падняў руку на нашых жанчын. На самае гожае і светлае, што ў нас ёсць. Але мы гэта дапусцілі. Больш за тое: мы не сталі паперадзе іх.У Мандэльштама ў вершы «Сумерки свободы»:Мы в легионы боевыеСвязали ласточек…Гэта пра Кацю Андрэеву, Кацярыну Барысевич, Дар’ю Чульцову, Марыю Калеснікаву, Алену Леўчанку, Вольгу Хіжанкову – пра ўсіх нашых ластавак, якія ўскрылілі, каб разагнаць груганнё, што засціла неба.
подробнее