Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Аблокi Сяргея Пыжыкава

24.07.2011 культура
Аблокi Сяргея Пыжыкава У мiнскiм Палацы мастацтва праходзiць персанальная мастацкая выстава Сяргея Пыжыкава, прымеркаванай да 60-годдзя мастака.

Мастак нарадзіўся ў 1951 годзе ў в. Хацюкова Крупскага раёна Мінскай вобласці. Скончыў кафедру дызайна Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1982). Вучўся ў Я. Сямёнава (жывапіс), У. Пасюкевіча, А. Марачкіна (малюнак). Удзельнік мастацкіх выставак з 1989 года. Працуе ў жывапіснай тэхніцы (акрыл, тэмпера, акварэль) у жанры пейзажа. Асноўныя работы: “Рай зямны”, “Дарога”, “Арфы гукі”, “Зялёны свет”, “Пас Арыёна”.

Творы знаходзяцца ў мастацкім музеі г. Тулы, а таксама ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Швейцарыі, Даніі, Англіі, ЗША, Ізраіля, Канады, Турцыі, Італіі.

З 2006 года выкладае дызайнерскія дысцыпліны на кафедры “Маркетынг” БНТУ.

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 2005 года. Жыве ў Мінску.

Як пiша мастацтвазнаўца Галіна Фатыхава:

“…Выкананыя ў мяккай колеравай гаме ў тэхніцы акрылу, тэмперы, карціны ўражваюць эмацыянальнай насычанасцю. Мастак любіць пісаць неба – гэта ў яго з дзяцінства, бо ў вёсцы ў вечары рабіць было няма чаго, і ён падоўгу сядзеў на даху і любаваўся вячэрнім небам і зоркамі… Новыя карціны зараджаюцца ў думках. Убачанае і рэаліі сённяшняга дня, уражанні ад падзей, якія адбываюцца сёння ва ўсім свеце, ад перажытага землятруса і аварыі на атамнай станцыі ў Японіі пераасэнсоўваюцца і адлюстроўваюцца ўжо на палатне, кардоне. Таму яго творы прыцягваюць і прымушаюць стаяць ля іх падоўгу і думаць.

Асаблівую ролю ў яго творах адыгрывае колер – ён рэалізуе ідэі і задумы мастака. Работы, поўныя алегорый і сімвалаў у духу паралельных светаў, якія прыцягваюць чалавека не адно стагоддзе, а таму тэма космасу, зямлі і адносіны чалавека да ўсяго – галоўная тэма яго твораў…”
 

Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2024 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]