Новости БеларусиRSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Адлюстраванне

25.07.2011 культура
Адлюстраванне Выстаўка сучаснай беларускай фатаграфіі «Адлюстраванне» была спецыяльна падрыхтована да дней Рэспублікі Беларусь у Кіеве (2010), дзе экспаніравалася ў галерэі “Лавра”.

У Беларусі выстаўка была паказана ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В.Масленікава (2011).

“Фотамастацтва – агульнапрызнаны від сучаснага выяўленчага мастацтва, які стала прэтэндуе на пашырэнне межаў свайго ўздзеяння на гледача. Гісторыя сучаснай беларускай фатаграфіі з’яўляецца складанай, насычанай мастацкімі падзеямі, а яркія творчыя метады аўтараў неаднаразова адзначаліся крытыкай. Разам з тым, сам факт наяўнасці фотамастацтва ў Беларусі доўга самім мастацкім асяроддзем па абсалютна суб’ектыўных прычынах не прызнаваўся, хаця ў Заходняй Еўропе гэты від выяўленчага мастацтва канчаткова сфарміраваўся ў 1920-я гады. Сярэдзіна 1980-х гадоў была надзвычай важным пунктам адліку развіцця фотамастацтва Беларусі. З гэтага часу беларуская творчая фатаграфія ўдзельнічае ў міжнародных фотавыстаўках, а сама мастацкая сцэна Беларусі без наяўнасці фотамастакоў становіцца немагчымай.

Сённяшнюю мастацкую фатаграфію адрознівае высокія эстэтычныя патрабаванні, тэхнічная разнастайнасць і дасканаласць. Мова фатаграфіі здаецца ўніверсальнай і шырокадаступнай па форме, але яна непазбежна аўтарская: камера толькі фіксуе позірк, рысы светаўспрымання – яе гаспадара. Выхадцы з Беларусі Я. Булгак, М. Напельбаўм, С. Юркоўскі, А. Прушынскі і інш. яшчэ напачатку стагоддзя ў еўрапейскай фотакультуры пакінулі заўважны след.

Аўтары, якія ўдзельнічаюць у экспазіцыі, імкнуцца падкрэсліць графічную своеасаблівасць здымка. Тыповымі элементамі твораў становіцца подпіс аўтара, выкарыстанне дадатковай апрацоўкі негатыва і адбітка, пашырэнне графічных камп’ютарных сродкаў.”

 

Источник ej.by

Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2022 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и в мире.
Пресс-центр [email protected]