Відэажурналісты «НН» здолелі паназіраць за тым, як ідзе падлік галасоў на адным са сталічных участкаў, размешчаным у Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі, што ў Бранявым завулку. На ўчастку для галасавання нумар 682 зарэгістраваныя 1310 выбаршчыкаў. З іх прагаласавала толькі 575, прытым 355 з іх — датэрмінова. На відэа бачна, што камісія спярша падлічвае бюлетэні са скрыняў з датэрміновым галасаваннем і галасаваннем на даму, потым — з тых, якія выкарыстоўваліся непасрэдна ў дзень выбараў.