Ля сярэдняй школы № 17 Магілёва, каб завабіць на галасаваньне выбарцаў трох участкаў, арганізавалі кірмаш з таварамі без гандлёвай надбаўкі, а таксама перасоўнай кухняй з дармавой пярловай кашай. Кашу людзі бралі семямі. З ахвотай яе елі й міліцыянты. Сябры камісіі таксама ня грэбавалі, несьлі талеркі проста на ўчасткі. Возле средней школы № 17 Могилева, чтобы завлечь на голосование избирателей трех участков, организовали ярмарку с товарами без торговой надбавки, а также передвижной кухней с бесплатной перловой кашей.
Выбарчыя ўчасткі ў гімназіі №3, сярэдніх школах №28 і №11 належаць да розных выбарчых акругаў Віцебску. Але 23 верасьня тут назіраецца адна й тая самая карціна: ахвотных прагаласаваць няшмат, прыходзяць на выбары пераважна людзі сталага веку, у школьных сталоўках прадаюць гарэлку ды іншыя алькагольныя напоі, так што нецьвярозыя выбаршчыкі аб 11 раніцы — зусім ня рэдкасьць. Дзяжурныя міліцыянты не зьвяртаюць на гэта аніякай увагі. Избирательные участки в гимназии № 3, средних школах № 28 и № 11 принадлежат к разным избирательных округов Витебске.