Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Ад святкавання да закалотаў

22.09.2012
Ад святкавання да закалотаў Святкаванне 16-годдзя жыхаркі Нідэрландаў перарасл ў закалоты. Усё праз памылку на «Facebook». Сваё 16-годдзе жыхарка мястэчка Гарэн (Haren) вырашыла адзначыць з размахам, сабраўшы сяброў з «Facebookу». Аднак у наладах запрашэння яна не пазначыла, што імпрэза мае прыватны характар, і ў выніку паклікала на Дзень народзінаў каля... 30 тысячаў чалавек.

Карбалевіч: Гэта нават не фальсіфікацыя...

22.09.2012
Карбалевіч: Гэта нават не фальсіфікацыя... Валер Карбалевіч пра выбары: "Тое, што адбываецца ў беларусі, нават цяжка назваць фальсіфікацыямі. Гэта нешта іншае - лічбы заранёў вядомыя. Камісіі абвяшчаюць тыя лічбы, якія ім даводзяць загадзя".

Размова Жбанкова: свята ўраджаю

22.09.2012
Размова Жбанкова: свята ўраджаю У сучаснай Беларусі маштабна адзначаць „Дажынкі" пачалі ў 1996 годзе, хоць свята ураджаю мае доўгую гісторыю, якую можна прасачыць па паданнях і этнаграфічных запісах. „Другі этап -- гэта прапагандысцкі этап, які выкарыстоўваўюся фашыстцкім акупацыйным рэжымам -- першыя вялікія „на дзяржаўным узроўні" „Дажынкі" адбыліся ў Менску у 1942 годзе. У 1996 годзе ў Століне нарадзілася ідэя ўладзіць прыгожае свята", - гаворыць гісторык.

Прабачэнне віцэ-прэм'ера

21.09.2012
Прабачэнне віцэ-прэм'ера І напрыканцы выдання вяртаемся да выбарчай тэматыкі. Абураныя брытанцы нагадалі свайму віцэ-прэмеру пра ягонае нявыкананае перадвыбарчае абяцанне -- не дапусціць падаражання адукацыі, ды запатрабавалі тлумачэнняў. Нік Клэг папрасіў прабачэння, але людзі ўспрынялі гэта скептычна. Затое тыя ж словы, пакладзеныя на музыку, ужо праслухалі больш за 300 000 чалавек. А ролік цяпер бе рэкорды папулярнасці не толькі ў Брытаніі.

Дзіравая зямля

21.09.2012
Дзіравая зямля Ужо год жыхар гораду над Бугам не можа знайсці адказных за недагледжаную тэрыторыю каля Берасцейскай крэпасці, дзе штогод здараюцца няшчасныя выпадкі. Гэтак і ягоны леташні шпацыр па закінутых мясцінах крэпасці ледзь не завяршыўся трагедыяй. Мясцовыя ж улады вінаватымі сябе не лічаць.

Журналісты змагаюцца

21.09.2012
Журналісты змагаюцца Сваё змаганне з сілавікамі працягваюць журналісты незалежных выданняў. Шэф-рэдактар "Нашай Нівы" Андрэй Дынько ў гэтай барацьбе можа адзначыць невялікую перамогу: яго выключылі са стоп-ліста беларускіх памежнікаў. Затое Андрэй Пачобут яшчэ прынамсі месяц правядзе ў статусе абвінавачанага.

Мадэрнізуемся, ці буксуем?

21.09.2012
Мадэрнізуемся, ці буксуем? Ці адбываецца гэтак неабходная беларускай эканоміцы мадэрнізацыя? Ва ўрадзе перакананыя, што так. І кажуць пра шэраг указаў і дэкрэтаў, якія апошнім часам падпісаў кіраўнік краіны. Але ж у рэчаіснасці ад гэтага нічога не мяняецца, бо ўсе зрухі так і застаюцца на паперы. Што магло б змяніць сітуацыю?

Крысціна Шацікава

21.09.2012
Крысціна Шацікава Пайшла з жыцця Крысціна Шацікава. Вядомая грамадская актывістка цяжка пакутавала ад анкалагічнага захворвання, да якога спрычынілася ў тым ліку і моцнае збіццё Крысціны міліцыянтамі ў 2006 г. Тады дзяўчыне, якая пасля выбараў актыўна абараняла намётавы лагер, пашкодзілі лімфатычныя вузлы.

"Дажынкі" трыўмфуюць

21.09.2012
Дажынкі трыўмфуюць Галоўнае восеньскае свята краіны стартавала! "Дажынкі-2012", як і ўсе папярэднія, адзначаюць з размахам і на самым высокім дзяржаўным узроўні. Ці пашанцавала з гэтай нагоды жыхарам Горак, якія сёлета нягледзячы на халоднае надворе цёпла прымаюць гасцей свята

Магічныя ўчасткі

21.09.2012
Магічныя ўчасткі Тыя ж апазіцыйныя структуры, што агітуюць за байкот, але не па ўсёй краіне, а ў адмыслова выбранай сталічнай выбарчай акрузе № 101, фіксуюць там вялікую колькасць парушэнняў і фальсіфікацыяў. А на тых участках акругі, дзе назіранне не вядзецца, -- відавочнае нацягванне лічбаў выбарцаў, што прагаласавалі датэрмінова.

Байкот? Не, не чулі

21.09.2012
Байкот? Не, не чулі Выбараў у Беларусі няма, і хадзіць на іх -- не трэба. Сёння гэты згодны заклік да выбарцаў прагучаў адразу ад шасці апазіцыйных палітычных структураў. Але ці пачуюць гэты зварот выбарцы? Што ўсё ж пераможа ў нашай краіне -- кампанія байкоту ці ўдзел у сумнеўнай выбарчай кампаніі? І чаму?
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]