У новым выпуску мэгашоў "Цырк за дротам" Vinsent распавядзе, як праходзяць выбары ў розных частках плянэты -- у Грузіі, ЗША і Беларусі. Слухайце Радыё Свабода www.svaboda.org Іншыя выпускі: Цырк за дротам. Частка 1. Плюшавы дэсант: www.youtube.com Цырк за дротам. Частка 2. Чаму правалілі Алімпіяду? www.youtube.com Цырк за дротам. Частка 3. Вучыся, шкаляр! www.youtube.com Цырк за дротам. Частка 4. Пуцін, Лукашэнка і жывёлы www.youtube.com
Сёлета небывалы ўраджай яблыкаў! Але пабачыць спелы сакавіты беларускі яблык у крамах амаль немагчыма. Аграрыі проста не могуць здаць садавіну. Гэтак, да прыкладу, ва ўсёй Гомельскай вобласці адзінае месца, дзе прымаюць на перапрацоўванне багацце садоў, -- гэта вінзавод. Куды ж прыладзіць і як пакаштаваць спелы яблычак? belsat.eu
Забіваць амерыканскіх дыпламатаў. Да такой помсты за фільм "Бязвіннасць мусульманаў" заклікала ісламскіх вернікаў "Аль-Каіда" з краінаў Магрыбу ды паведаміла пра шэраг тэрактаў, якія рыхтуе здзейсніць у Паўночнай Амерыцы. Тым часам разюшаныя ісламісты пашыраюць не толькі геаграфію, але і формы сваёй барацьбы. belsat.eu
А што адбываецца з тымі, хто немэтазгодна выдаткоўвае народныя грошы? Чарговая карупцыйная гісторыя прыйшла да завяршэння. Што праўда -- даволі нелагічнага. Магілёўскі абласны суд пакінуў у моцы вырак былому ўжо намесніку старшыні гарвыканкаму Уладзіміру Цітку -- 3 гады пазбаўлення волі. Аднак былы вертыкальнік за кратамі не застанецца: на мінулым тыдні яго вызвалілі. Паводле амністыі. belsat.eu