Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Калодзішчы супраць Юрыя Чыжа

18.09.2012
Калодзішчы супраць Юрыя Чыжа Пакуль не да свята ў паселішчы Калодзішчы, дзе спрабуюць супрацьстаяць планам буйнога алігарха Юрыя Чыжа. Жыхары сталічнага прадмесця нязгодныя з намерамі бізнесоўца ўшчыльную забудаваць ускраіну Менску. Каб змяніць планы будаўнікоў, мясцовыя насельнікі сабралі паўтары тысячы подпісаў. У Менгарвыканкаме жыхароў пачулі, але кардынальна ад планаў забудовы не адмовіліся. belsat.eu

Трыльён на «Дажынкі»

18.09.2012
Трыльён на «Дажынкі» Напоўніцу рыхтуецца краіна і да галоўнага восеньскага свята -- "Дажынак", што пройдуць напрыканцы тыдня ў Горках. Каб прывесці горад да ладу, з дзяржаўнага бюджэту пайшло яшчэ 15 млрд рублёў. Агульныя ж выдаткі на "Дажынкі" сягнулі астранамічнай лічбы -- 1 трлн рублёў. Інакш кажучы, больш як па 100 тыс. з кішэні кожнага беларуса. belsat.eu

Міграцыйная служба?

18.09.2012
Міграцыйная служба? Першы дзень галасавання адзначыўся таксама затрыманнямі беларусаў і замежнікаў у Магілёве. Працаўнікі міліцыі ды міграцыйнай службы сарвалі сустрэчу, арганізаваную "Грамадзянскім форумам", удзел у якой бралі хрысціянскія дэмакраты і сябры моладзі Абяднанай грамадзянскай партыі. З замежжа на спатканне прыехалі прадстаўнікі Міжнароднай ліберальнай моладзі. belsat.eu

Нізкі старт

18.09.2012
Нізкі старт Млявая выбарчая кампанія кардынальна змянілася ў першы дзень датэрміновага галасавання. Хаця старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адзначыла, што прайшоў ён спакойна і без інцыдэнтаў. Але ці так гэта? Чаму за кратамі ў міліцэйскіх пастарунках апынуліся адразу сямёра беларускіх і замежных журналістаў? belsat.eu

Байкот: «за» і «супраць»

18.09.2012
Байкот: «за» і «супраць» Апазыцыя канчаткова падзялілася па пытаньню аб фармаце далейшага ўдзелу ў парлямэнцкай выбарчай кампаніі. Якога выніку можна дасягнуць тактыкай «байкоту»? Чаму кампанія «Гавары праўду» вырашыла ўдзельнічаць у выбарах да канца? У перадачы «Экспэртыза Свабоды» удзельнічаюць: старшыня Абяднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і намесьнік кіраўніка грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» Андрэй Дзьмірыеў. Вядзе перадачу Валер Карбалевіч.

Крыжаноўcкі жартуе пра выбары / Kryzhanouski Jokes

18.09.2012
Крыжаноўcкі жартуе пра выбары / Kryzhanouski Jokes 17 верасня 2012 года Яўген Крыжаноўскі, які балатуецца ў палату прадстаўнікоў, сустрэўся з жыхарамі сталічнага мікрараёна Паўднёвы Захад. Паслухаць кандыдата і вядомага гумарыста, галоўнага рэжысёра тэатра «Хрыстафор», прыйшлі ўсяго 8 чалавек. Тым не менш, Крыжаноўскі выклаўся напоўніцу. Чытаць цалкам nn.by 17 сентября 2012 года Евгений Крыжановский, который баллотируется в Палату представителей, встретился с жителями минского микрорайона Юго-Запад. Послушать кандидата и известного юмориста, главного режиссера театра «Христофор», пришли всего 8 человек.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]