Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Невядомы паэт Беларусі

25.09.2012
Невядомы паэт Беларусі Вершы Васіля Быкава для школьнікаў -- не толькі колішняя ганебная памылка прэзідэнта Беларусі ды не анекдот. Цяпер гэта суворая рэчаіснасць. Да новага навучальнага года ў Горадні выпусцілі серыю сшыткаў з вершамі вядомых беларускіх аўтараў на вокладцы. Пад здымкамі Купалы, Коласа ды Багдановіча -- класічныя радкі аўтараў. Чатырохрадкоўе на расейскай мове апынулася пад выяваю Васіля Быкава. Класік беларускай літаратуры, чый партрэт ёсць на сшытку, ніколі не публікаваў вершаў і пісаў выключна прозу.

Агляд падзеяў замежжа

25.09.2012
Агляд падзеяў замежжа Ва Украіне стартавала ўсеагульная акцыя, скіраваная супраць прыняцця закону, які прадугледжвае ўвядзення адміністрацыйнай ды крымінальнай адказнасці за паклёп.

Буйны пажар у Менску

25.09.2012
Буйны пажар у Менску Буйны пажар у Менску. Зранку жыхары сталіцы ўбачылі агонь і густы дым над будынкам Заводу сродкаў комплекснай аўтаматызацыі. Паводле Міністэрства надзвычайных сітуацыяў, пажар удалося хутка патушыць. Абышлося без ахвяраў.

Прыкметы крызісу

25.09.2012
Прыкметы крызісу Яшчэ не сціхлі выбарчыя жарсці, а ўвага грамадства ўжо прыкутая да эканомікі. Сёння курс долара абнавіў гадавы рэкорд, наблізіўшыся амаль да 8,5 тысячы рублёў. Кіраўніцтва краіны супакойвае насельніцтва, але наўрад ці ёсць нагоды да спакою. Расея вырашыла ў чацвёртым квартале значна зменшыць экспарт нафты на беларускія заводы. А гэта азначае чарговае скарачэнне паступлення валюты.

Алесю Бяляцкаму -- 50!

25.09.2012
Алесю Бяляцкаму -- 50! Сёння палітвязню Алесю Бяляцкаму споўнілася пяцьдзесят. Свой Дзень народзінаў праваабаронца сустракае ў калоніі. Асудзілі кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» на чатыры з паловаю гады зняволення. Фармальна за нявыплату падаткаў, хаця сумы, што захоўваліся на замежных рахунках, не былі ягоным прыбыткам. Гэтыя сродкі прызначаліся на дапамогу рэпрэсаваным. Цяпер калегі Алеся Бяляцкага падтрымліваюць яго ды працягваюць адстойваць ягоныя ідэалы. І, вядома ж, чакаюць вызвалення.

Алесь Лагвінец у "Гарачым каментары"

25.09.2012
Алесь Лагвінец у Гарачым каментары Цяперашнія ўлады Беларусі зрабілі ўсё, каб грамадства было напаўмёртвым, каб яно было спаралізаванае, заявіў палітолаг Алесь Лагвінец, каментуючы сёлятнія парламентскія выбары. Выбары ў Палату прадстаўнікоў атрымалі адмоўную ацэнку большасці ўплывовых міжнародных структураў. Затое Расея вынікі абараняе: Міністэрства замежных справаў суседзяў кажа пра свабодныя і адкрытыя выбары.

Чэмпіянат целаахоу?нікау?. Без каментару

25.09.2012
Чэмпіянат целаахоу?нікау?. Без каментару Чэмпіянат целаахоўнікаў: ахова Януковіча аказалася лепшаю за лукашэнкаўскую belsat.eu

"Human Rights Defenders Award" для Бяляцкага

25.09.2012
Human Rights Defenders Award для Бяляцкага Амбасадар ЗША ў Польшчы Ліі Фэйнстэйн (Lee Feinstein) уручыў сваякам Алеся Бяляцкага ўзнагароду "Human Rights Defenders Award". Палітвязня ўганаравалі за ягоныя дасягненні, адданасць і смелую грамадзянскую пазіцыю. belsat.eu

Івашкевіч: "Размягчыць" рэжым не ўдасца...

25.09.2012
Івашкевіч: Размягчыць рэжым не ўдасца... ...а толькі адхіліць, - мяркуе палітык Віктар Івашкевіч. Падрабязней - belsat.eu

Выбарная ежа. Нефармальнае жыццё ўчасткаў.

25.09.2012
Выбарная ежа. Нефармальнае жыццё ўчасткаў. Нефармальнае жыццё выбарчых участкаў: буфет участка на зав.Казлова.
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]