Беларуская нафтаперапрацоўчая галіна можа атрымаць чарговы ўдар. Гэтым разам -- ад нашых паўднёвых суседзяў. Украіна пачала спецыяльнае расследаванне, датычнае імпарту на сваю тэрыторыю нафтапрадуктаў з Беларусі. І гэта на фоне далёка не спакойнай сітуацыі на расейскім кірунку. Масква зніжае абёмы продажаў нафты і абвінавачвае афіцыйны Менск у працягу шэрага бізнесу растваральнікаў.
Першае паседжанне Палаты прадстаўнікоў новага склікання адбудзецца праз 20 дзён. Сёння Цэнтральная выбарчая камісія зарэгістравала абраных дэпутатов -- нягледзячы на паўтары сотні скаргаў аб парушэннях падчас выбараў. У ЦВК усе этапы электаральнай кампаніі назвалі паспяховымі, арганізаванымі ды з высокай яўкаю выбарнікаў.