Засяліцца ў новую кватэру і не мець магчымасці яе пакінуць. Толькі праз суд інваліду-вазочніку Рычарду Паўлоўскаму ўдалося забавязаць буйную будаўнічую фірму прывесці дом у адпаведнасць з нормамі безбарернага асяроддзя. Судовае паседжанне ў падобнай справе не першае, але ўпершыню суддзя прыняла рашэнне кампенсаваць і маральныя страты, нанесеныя інваліду.
Публічны гандаль смерцю адмянілі. Пад ціскам грамадскасці Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў зняло з аўкцыёну жывыя лоты -- ласёў, казуляў і аленяў. Але экаабаронцы, якія звярнуліся ў Міністэрства прыроды з адмысловаю петыцыяй, намагаюцца спыніць і іншыя дзікунскія і жорсткія забавы, узаконеныя дзяржаваю.
Справа людзей, што дапамаглі пасадзіць у турму праваабаронцу Алеся Бяляцкага, жыве. Гэтак актывіст антыядравага руху Мікалай Уласевіч пракаментаваў ануляванне сваёй шэнгенскай візы на літоўскай мяжы. Літоўскія памежнікі затрымалі яго ды іншага эколага Таццяну Новікаву, калі тыя накіроўваліся на навуковую канферэнцыю па ядравай бяспецы ў Вільню.
Аляксандр Лукашэнка баіцца любой праявы палітычнай самастойнасці, а таму не зацікаўлены ў існаванні моцных палітычных партыяў і незалежнага парламенту. Такія высновы зрабілі ўдзельнікі сённяшняга круглага стала, што адбыўся у офісе Партыі БНФ. Аднак нягледзячы на гэта апазіцыйныя дзеячы настроеныя змяніць сітуацыю і прэзентавалі новую стратэгію дзейнасці апазіцыі.
Беларусь запрашае на працу 500 будаўнікоў... з Паўночнае Карэі. Першыя 30 з іх маюць прыехаць ужо на гэтым тыдні. Не таямніца, што беларускія працоўныя зязджаюць за мяжу ў пошуках годнага заробку, а гастарбайтарам з камуністычнай краіны можна і не плаціць шмат. Але такая тэндэнцыя можа адмоўна адбіцца на ўсёй будаўнічай галіне Беларусі.
Сяргей Каваленка і Павел Сырамалотаў на волі. Чалавека, які быў гатовы памерці за нацыянальны сцяг, выпусцілі з Магілёўскай калоніі ўчора ўвечары, апоўначы Сяргей ужо быў дома ў Віцебску. Павел Сырамалотаў, які адбываў зняволенне за спробу падпалу будынку КДБ, трапіў дадому літаральна некалькі гадзінаў таму.