На выбарчы ўчастак прэзідэнт Грузіі прыехаў разам з жонкаю Сандраю Элісабэт Рулёфс і малодшым сынам Нікалазам. Гэта ўжо не першае зяўленне кіраўніка Грузіі на публіцы разам з малодшым сынам. Аднойчы Нікалаз Саакашвілі наведаў разам з бацькам частку грузінскіх спецназаўцаў, пры гэтым ён быў адзеты ў вайсковую форму.
У Беларусі набліжаецца ацяпляльны сезон. Але батарэі ў дамах уключаць толькі тады, калі тэмпература паветра цягам пяці дзён не будзе перавышаць васьмі градусаў. Пры гэтым састарэлая сістэма ЖКГ не дазваляе спажыўцам самастойна вырашаць, калі абаграваць уласныя дамы. У выніку ж увосень у кватэрах холадна, а ўзімку за цяпло трэба плаціць вялікія грошы. Ці існуе альтэрнатыва?