Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

Ціск не спыняецца

29.09.2012
Ціск не спыняецца Спыніць здзекі са Змітра Дашкевіча! З такім заклікам да кіраўніцтва Мазырскай калоніі звярнуўся і былы начальнік ізалятару часовага ўтрымання ў Івацэвічах Станіслаў Халадовіч. Тым часам лідар "Маладога фронту" застаецца ў карцэры ды ўжо 8-ы дзень трымае галадоўку на знак пратэсту супраць жорсткага ціску і знявагі паводле рэлігійных прыкметаў.

Узнагарода Валэнсы Бяляцкаму

29.09.2012
Узнагарода Валэнсы Бяляцкаму У Гданьску Наталля Пінчук атрымала прэмію Леха Валэнсы, якую прысудзілі ейнаму мужу Алесю Бяляцкаму. Прэмія ўручаецца пяты год, але ўпершыню лаўрэат не прысутнічаў на цырымоніі асабіста. Ужо год Алесь Бяляцкі за кратамі. Узнагароду ж беларускаму праваабаронцу прызначылі за ўнёсак у абарону правоў чалавека і за дапамогу людзям, якіх пераследуюць улады Беларусі.

"Прадстаўнік непатрэбны!"

29.09.2012
Прадстаўнік непатрэбны! Беларусь ізноўку канфліктуе з Арганізацыяй Абяднаных Нацыяў. Гэтым разам з-за нежадання бачыць у сябе нязручных назіральнікаў. Афіцыйны Менск не будзе супрацоўнічаць са спецдакладчыкам Рады ААН у справе правоў чалавека, прызначаным напярэдадні. Афіцыйны Менск не задавальняе "палітычнае мінулае" прадстаўніка ААН у пытаннях Беларусі -- вугорскага пісьменніка і праваабаронцы Міклаша Харасці.

Што зрабціь, каб чыноўнікі не кралі?

29.09.2012
Што зрабціь, каб чыноўнікі не кралі? belsat.eu У свой час Аляксандр Лукашэнка набраў папулярнасць і прыйшоў да ўлады дзякуючы гучным заклікам і абяцанням перамагчы карупцыю. Мінула 18 гадоў, але карупцыйныя скандалы, злоўжыванне службовымі магчымасцямі, арышты чноўнікаў любога ўзроўня не здзіўляюць беларусаў. Журналісты "Белсату" запыталіся ў жыхароў сталіцы, што трэба зрабіць, каб перамагчы карупцыю?

Што зрабіць, каб чыноўнікі не кралі?

29.09.2012
Што зрабіць, каб чыноўнікі не кралі? belsat.eu У свой час Аляксандр Лукашэнка набраў папулярнасць і прыйшоў да ўлады дзякуючы гучным заклікам і абяцанням перамагчы карупцыю. Мінула 18 гадоў, але карупцыйныя скандалы, злоўжыванне службовымі магчымасцямі, арышты чноўнікаў любога ўзроўня не здзіўляюць беларусаў. Журналісты "Белсату" запыталіся ў жыхароў сталіцы, што трэба зрабіць, каб перамагчы карупцыю?

"Размова Мацкевіча": Выбары ў ЗША і Беларусь

29.09.2012
Размова Мацкевіча: Выбары ў ЗША і Беларусь Засяродзіўшыся на ўнутраных праблемах, на сваёй краіне, мы, беларусы, не заўсёды дасведчаныя ў сусветнай палітыцы. Але ёсць падзеі, што абавязкова прыцягваюць да сябе ўвагу. Напрыклад -- прэзідэнцкія выбары ў ЗША.

Піўныя "Дажынкі" ў Мюнхэне

28.09.2012
Піўныя Дажынкі ў Мюнхэне Найбуйнейшы на свеце фестываль піва "Актобэрфэст" набліжаецца да свайго экватару. За плячыма -- першы тыдзень баварскіх народных гулянняў і мільёны выпітых літраў найлепшых гатункаў бурштынавага напою.

Арт-сядзіба без сядзібы

28.09.2012
Арт-сядзіба без сядзібы Не толькі апазіцыйныя арганізацыі ды незалежныя медыі, але выглядае на тое, што і незалежныя ад дзяржавы культурніцкія пляцоўкі беларуская дзяржава ўспрымае як варожыя. Новая сталічная Арт-сядзіба зачынілася... гэтак і не паспеўшы адчыніцца. Міністэрства надзвычайных сітуацыяў апячатала будынак. Чым жа можа пагражаць апалітычная ўстанова, што яе ўжо другі раз пазбаўляюць памяшкання?

"Асуджаны на польскасць"

28.09.2012
Асуджаны на польскасць Беларус, паляк, журналіст і апазіцыянер у адной асобе. Пераследаваны на радзіме Андрэй Пачобут стаў галоўным героем дакументальнага польскага фільму. Прэзентаваную ў Варшаве стужку «Асуджаны на польскасць» наўрад ці пакажуць у нашай краіне.

Свінакомплекс Чыжа

28.09.2012
Свінакомплекс Чыжа Поўнаю хадою ідзе будаўніцтва ў адным з самых чыстых рэгіёнаў краіны... свінафермы на 110 тысяч галоў. Нягледзячы на тое, што займаецца гэтым буйная кампанія "Данпрод", актывы якой належаць алігарху Юрыю Чыжу, а можа і менавіта таму, працы вядуцца з парушэннямі. Жыхары Валожынскага раёну незадаволеныя, аднак публічна выказваюць гэта -- адзінкі.

Выдаць Бакіевых

28.09.2012
Выдаць Бакіевых Кыргызстан чарговы раз запатрабаваў ад Беларусі выдаць абвешчаных у міжнародны вышук злачынцаў -- сваякоў і набліжаных былога прэзідэнта краіны Курманбека Бакіева. Але гэтым разам патрабаванне прагучала публічна і на найвышэйшым міжнародным узроўні -- з трыбуны Генеральнай Асамблеі ААН.
Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]