belsat.eu "Саакашвілі, гуляючы з Лукашэнкам, робіць гэта з чыста геапалітычных памкненняў. Ён не мае ілюзіяў адносна дэмакратычнасці Лукашэнкі, -- падкрэслівае Алесь Лагвінец. -- Грузія праз Саакашвілі спрабуе (што праўда, не вельмі паспяхова) разбурыць блок дзяржаваў СНД, які Расея можа выкарыстаць супраць Грузіі".
belsat.eu "Ён спалучае ў сабе як дэмакратычныя рысы, так і аўтарытарныя. Ён змог забяспечыць пэўную мадэрнізацыю Грузіі -- грузіны цяпер жывуць лепш, чымся раней. Больш за тое, пасля жахлівай вайны ў 2008 г. ён здолеў аднавіць краіну, грузінская эканоміка расце, -- гаворыць палітолаг Алесь Лагвінец. -- У той жа час ягоныя метады, якія ён ужывае супраць сваіх палітычных апанентаў, наўрад ці могуць быць кваліфікаваныя як дэмакратычныя. Ёсць пытанне палітвязняў, пытанне абмежавання правоў апазіцыі.