Ці зменяць прысуд «Pussy Riot» на больш лагодны? Пра гэта будзе вядома толькі праз паўтара тыдня. Сённяшні разгляд касацыйнай скаргі на вырак удзельніцам гурта перанеслі. Аднак не толькі сітуацыя вакол «Pussy Riot», але і шэраг іншых нядаўніх крокаў расейскіх уладаў выклікае ўсё большую заклапочанасць міжнароднай супольнасці.
Зарабляеш шмат -- дык і плаці болей. Такі прынцып улады збіраюцца ўвесці ў сістэму аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі. Пачаць плануюць з электраэнергіі. Міністэрства энергетыкі распачало працу над увядзеннем дыферэнцаванай сістэмы аплаты за электрычнасць. Згодна з прапановаю ўраду, каб аплаты залежалі не толькі ад колькасці спажывання, але і ад прыбыткаў грамадзянаў.
Чэргі на выбарчых участках, празрыстыя скрыні для галасавання і 60 тыс. назіральнікаў. Гэтак праходзяць парламенцкія выбары ў Грузіі -- а яны, як ужо вядома, будуць для краіны лёсавызначальнымі. З перамогаю апазіцыйных сілаў распачнецца працэс мірнай змены ўлады. Калі ж верх возьме кіроўная партыя -- вялікая імавернасць, што і на наступныя чатыры гады ўлада застанецца ў руках Міхэіла Саакашвілі.