Новости БеларусиTelegram | VK | RSS-лента
Информационный портал Беларуси "МойBY" - только самые свежие и самые актуальные беларусские новости

Видео-новости

"Кулінарныя падарожжы Робэрта Макловіча".Трэйлер

24.08.2012
Кулінарныя падарожжы Робэрта Макловіча.Трэйлер Спазнаўчая праграма на "Белсаце". Глядзець тут: belsat.eu

Беларусы ўшанавалі ахвяраў Катыні

24.08.2012
Беларусы ўшанавалі ахвяраў Катыні Паводле беларускіх гісторыкаў, кожны трэці расстраляны ў Катыні нарадзіўся ў Беларусі. Некалькі дзясяткаў беларусаў накіраваліся да мемарыялу ў Расеі, каб у Еўрапейскі дзень памяці ўсіх ахвяраў таталітарных рэжымаў ушанаваць тых, хто прыняў пакутлівую смерць ад рук чэкістаў.

Макаеу?: У Катыні ляжыць і эліта беларускай нацыі

24.08.2012
Макаеу?: У Катыні ляжыць і эліта беларускай нацыі «Ужо чацвёрты раз беларусы масава наведваюць Катынь. Хочацца, каб гэта пашыралася, бо гэта нашая гістарычная памяць. У Войску польскім было шмат нарадзінцаў Беларусі, -- гаворыць Алесь Макаеў, арганізатар паездкі. -- Тут ляжыць і эліта беларускай нацыі: афіцэры, навукоўцы і творчыя людзі».

Суддзя зачытвае вырак Брэйвіку

24.08.2012
Суддзя зачытвае вырак Брэйвіку Увага! Арыгінальнае відэа, не суправаджаецца перакладам. belsat.eu Забойца 77 асобаў у тэрактах у Осла і на выспе Утэя атрымаў максімальна магчымы тэрмін, прадугледжаны заканадаўствам Нарвегіі. Аднак нават праз 21 год забойца можа не выйсці на волю.

Міхась Пашкевіч: Дзякуй Ярмошынай за нерэгістрацыю!

24.08.2012
Міхась Пашкевіч: Дзякуй Ярмошынай за нерэгістрацыю! „ У нас ёсць толькі адзін кандыдат па Менску ад "Гавары праўду!", дзеля якога мы ўсе будзем працаваць. Гэта акурат тое, чаго мы не змаглі зрабіць самі раней. І мне падаецца, што вуліца Заслаўская яшчэ будзе трашчаць ад нашай кампаніі", - гэтак Міхасць Пашкевіч пракаментаваў журналістам „Белсату" сітуацыю з нерэгістрацыяй у якасці кандыдатаў прэтэндэнтаў ад кампаніі „Гавары праўду".

Лукашэнка vs Брэжнеў: пры кім лепей жылося?

24.08.2012
Лукашэнка vs Брэжнеў: пры кім лепей жылося? Савецкі генсек Брэжнеў прабыў ва ўладзе роўна 18 гадоў і 28 дзён. Лукашэнка нядаўна пабіў гэты "рэкорд". Што думаюць беларусы пра жыццё тады і сёння? Чытаць болей: nn.by

Бог даруе

23.08.2012
Бог даруе Няякасная мастацкая рэстаўрацыя сустракаецца не толькі ў Беларусі. 80-гадовая іспанка "абнавіла" фрэску ХІХ стагоддзя ў храме гораду Борха. Сэсілья Хімэнэс вельмі пераймалася тым, што з часам фрэска з выяваю Ісуса атрымала пашкоджанні, а таму прынесла ў царкву фарбы і пэндзаль і дамалявала дэталі, якіх, на ейную думку, не ставала. belsat.eu

«No smoking» у парках, скверах і на пляжах

23.08.2012
«No smoking» у парках, скверах і на пляжах У Беларусі Міністэрства аховы здароўя толькі прапаноўвае забараніць паленне ў кавярнях і рэстаранах, у Нью-Ёрку ж такая забарона дзее ўжо амаль дзесяцігоддзе. А цяпер тэрыторыю "Ноў смоўкінг" гарадскія ўлады пашырылі і на іншыя грамадскія месцы. Як ставяцца нью-ёркцы да такога рашэння? belsat.eu

Калі радзіма не мілая

23.08.2012
Калі радзіма не мілая Эквадор можа адмовіцца выдаць Беларусі ўцекача-міліцыянта. У справу Аляксандра Баранкова, былога капітана міліцыі, умяшаўся прэзідэнт краіны Рафаэль Карэа. Аднак з апошнім словам кіраўнік прыязнай уладам Беларусі краіны не спяшаецца і чакае адпаведнага выраку Нацыянальнага суда Эквадору. belsat.eu

Краіна тэхнічных збояў

23.08.2012
Краіна тэхнічных збояў Спісы невыязных з Беларусі паменшалі на яшчэ адно прозвішча. Афіцыйны прадстаўнік тэлеканалу "Белсат" у Менску Міхась Янчук выкраслены са стоп-ліста. Паводле праваахоўнікаў, наш журналіст, як і рэшта апазіцыйных дзеячаў, трапіў у базу невыязных... з-за тэхнічнага збою. belsat.eu

Шэрагі беспрацоўных папоўняцца?

23.08.2012
Шэрагі беспрацоўных папоўняцца? Крах дробнага прадпрымальніцтва ў Беларусі? Менавіта да гэтага, паводле экспертаў, можа прывесці новы тэхнічны рэгламент Мытнага саюзу, які ўжо ад студзеня наступнага года будзе вызначаць правілы ўвозу ў краіну тавараў лёгкай прамысловасці. Хто заплаціць, а хто выйграе ад новаўвядзенняў? belsat.eu

Агляд падзеяў замежжа

23.08.2012
Агляд падзеяў замежжа Агляд падзеяў замежжа belsat.eu

Самагубства праз дэпрэсію?

23.08.2012
Самагубства праз дэпрэсію? Жудаснае здарэнне ў сталіцы. 32-гадовая журналістка скочыла з 9-га паверха з двума дзецьмі на руках. Ад атрыманых ранаў усе трое загінулі на месцы. Асноўная версія следства -- самагубства. Заведзеная крымінальная справа паводле артыкулу "забойства заведама малалетніх". belsat.eu

7 сведкаў =7 содняў

23.08.2012
7 сведкаў =7 содняў 7 дзён арышту для маладафронтаўца Мікалая Дземідзенкі. Напярэдадні актывіста затрымлівалі адразу сем спецназаўцаў. Сёння ж падчас суда словы сведкаў-міліцыянтаў пра абставіны затрымання не вызначаліся арыгінальнасцю: ішоў па вуліцы, лаяўся матам. belsat.eu

Першы дзень агітацыі

23.08.2012
Першы дзень агітацыі Стартавала перадвыбарчая агітацыйная кампанія кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Зарэгістраваныя кандыдаты без перашкодаў могуць сустракацца і дзяліцца інфармацыяй з выбарцамі. Аднак і тыя, каму ЦВК адмовіла ў рэгістрацыі, таксама шукаюць шляхоў, каб выкарыстаць гэты перыяд для карыснай працы. Як? belsat.eu
Последние новости:
Популярные:
архив новостей


Вверх ↑
Новости Беларуси
© 2009 - 2026 Мой BY — Информационный портал Беларуси
Новости и события в Беларуси и мире.
Пресс-центр [email protected]