У Расеі наўздагон прысуду «Pussy Riot» могуць распачацца крымінальныя справы супраць прыхільнікаў панк-гурта. Сярод першых аказаўся экс-чэмпіён свету па шахматах Гары Каспараў. Аднаго з лідараў расейскай апазіцыі вінавацяць у тым, што той укусіў паліцыянта. Калі справу распачнуць, Каспараву можа пагражаць да пяці гадоў турмы. І на тле прысуду «Pussy Riot» гэта не выглядае жартам.
Вольнае слова прыцягвае да сябе ўвагу беларусаў, незалежна ад іхных палітычных поглядаў. Сёння зранку на Прывакзальнай плошчы ў Гомлі грамадскі актывіст Аляксандр Процка распаўсюджваў газету «Новы час», чым зацікавіў не толькі мінакоў, але і старэйшага лейтэнанта міліцыі Дзяніса Новікава, які даставіў актывіста ў пастарунак. Там на Процку склалі адміністратыўны пратакол за гандаль у неналежным месцы, узялі тлумачэнні ды вызвалілі.
Ад Інтэрполу схаваўся, але ад пільнага вока прэтэндэнта на дэпутацтва Міхася Пашкевіча -- не атрымалася. Патэнцыйны кандыдат ад кампаніі «Гавары праўду!» у сёлетніх парламенцкіх выбарах зрабіў фота незвычайнага госця сваёй менскай Купалаўскай акругі -- брата Курманбека Бакіева. Жаныш Бакіеў знаходзіцца ў вышуку Інтэрполу праз абвінавачванне ў суўдзеле ў масавых забойствах.
Кіраўнік краіны вызваліў Сяргея Мартынава ад пасады міністра замежных справаў. Дасведчанага ў справах ведамства дыпламата замяніў былы палкоўнік спецслужбаў і часткова дыпламат Уладзімір Макей. Апошні яшчэ ўчора кіраваў Адміністрацыяй прэзідэнта ды цешыўся бязмежным даверам Аляксандра Лукашэнкі. Затое для Захаду быў персонаю нон-грата. Якія ж задачы павінен вырашыць не ўязны ў Еўропу галоўны дыпламат?
Відэарэпартаж з фестываля адпачынку і забаваў Relax Weekend, які прайшоў у сталічным парку Горкага 18 жніўня 2012 г. У відэа: фаер-шоу, йога для аматараў і экспрэс-знаёмствы. / Видеорепортаж с фестиваля отдыха и развлечений Relax Weekend, который прошел в столичном парке Горького 18 августа 2012 г. На видео: фаер-шоу, йога для любителей и экспересс-знакомства.
03.07.2026
Канцлер Германии и лидеры стран Балтии провели встречу в Берлине в преддверии саммита НАТО
03.07.2026
Канцлер Германии и лидеры стран Балтии провели встречу в Берлине в преддверии саммита НАТО