Таццяна Равяка таксама распавяла, што ў прафілактычнай размове браў удзел чалавек, які прадставіўся капітанам Рубінавым. „Што мяне і насмяшыла, і абурыла -- гэты капітан, які назваўся Рубінавым, прысутнічаў у нас на вобшуку ў правабарончым цэнтры „Вясна" 17 студзеня 2011 года але пад прозвішчам Мацкевіч", - гаворыць правабаронца. „Які можа быць давер да дзяржаўнага органа, працаўнікі якога нават не гавораць сваіх сапраўдных імёнаў? Яны занепакоеныя пытаннем іміджу абсалютна абгрунтавана, але няхай яны падумаюць што і як яны робяць", - падкрэсліла Таццяна Равяка.
„Пытанні былі такія -- ці я правярала гэтую інфармацыю, ці я звярталася ў мясцовае КДБ каб яе праверыць, у чым я выказала вялікі сумнеў -- што працаўнікі мясцовага КДБ далі б мне праўдзівую інфармацыю, калі б мела месца незаконныя дзеянні іхных калегаў, - гаворыць Таццяна Равяка. - Пытанне, якое некалькі разоў мне задавалася -- ці усведамляю я, што калі ў выпадку апынецца, што гэтая інфармацыя непраўдзівая, што сваімі дзеяннямі па распаўсюдзе непраўдзівай інфармацыі я дыскрэдытую органы дзяржбяспекі.
Рыэлтару Сяргею Башарымаву і фотажурналісту Антону Сурапіну, арыштаваным паводле справы аб так-званым "плюшавым дэсанце", зьменена мера стрыманьня — на падпіску аб нявыезьдзе. У інтэрвію Свабодзе Сурапін заявіў, што не лічыць сябе вінаватым. Публікацыю фотаздымкаў мядзьведзікаў ён называе сваёй журналісцкай удачай.
Знакавы працэс адбыўся сёння ва Украіне. Судзілі экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Луцэнку. Пячэрскі раённы суд Кіева прызнаў былога чальца памаранчавага ўраду вінаватым у службовай халатнасці пры расследаванні справы аб атручванні тады яшчэ кандыдата на прэзідэнцтва -- Віктара Юшчанкі. Палітык атрымаў яшчэ два гады пазбаўлення волі. Яшчэ, бо Луцэнку сёлета ўжо асудзілі на чатыры гады турмы. belsat.eu
Адмысловыя маскі, плакаты і лозунгі. Хваля пратэстаў ля расейскіх амбасадаў у Еўропе і свеце. Затрыманні ў Маскве. Усё гэта рэакцыя на вырак гурту "Pussy Riot". Трох дзяўчын суд палічыў вінаватымі ў хуліганстве паводле матываў рэлігійнае нянавісці і пакараў двума гадамі пазбаўлення волі кожную. belsat.eu
Сышоў на пенсію з прычыны кепскага здароўя ў час леташняга крызісу. А зараз... вяртаецца! Экс-старшыня Нацбанку, уладальнік ордэну "Герой Беларусі" і яшчэ ўчора пенсіянер Пётр Пракаповіч ад сёння -- памочнік Аляксандра Лукашэнкі. На гэтай пасадзе ён змяніў Сяргея Ткачова, вядомага сваім непрыманнем рынкавай эканомікі. belsat.eu
03.07.2026
Канцлер Германии и лидеры стран Балтии провели встречу в Берлине в преддверии саммита НАТО
03.07.2026
Канцлер Германии и лидеры стран Балтии провели встречу в Берлине в преддверии саммита НАТО