Беларускі парламент -- пачатак палітычнае кареры ці яе завяршэнне? Сярод дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў дагэтуль былі асобы пераважна пенсійнага ўзросту, праўладныя -- па сутнасці, без рэфарматарскай амбіцыі -- прынамсі на паверхні. Сёлета з лаяльных да ўлады партыяў у парламент вылучаюцца і асобы маладзейшыя, ды ўпершыню -- двое прадстаўнікоў КДБ.
Літоўскі прэмер абяцае КДБ Беларусі дапамогу ў справе плюшавага дэсанту. Пра магчымасці супрацы Андрус Кубілюс заявіў у інтэрвю "?ini? radijas". У сваю чаргу старшыня Камітэту нацыянальнай бяспекі і абароны Сейму Літвы Арвідас Анушаўскас спецслужбам Беларусі не верыць. Для "Еўрарадыё" ён паведаміў, што Вільнюс распачне супрацу з Менскам толькі пры ўмове, што не ўбачыць у справе палітычных матываў.
Следчы камітэт Расейскай Федэрацыі таксама паўдзельнічае ў правяранні схемы збыту беларускіх растваральнікаў. Пра гэта паведамілі расейскія медыі са спасылкаю на ананімныя крыніцы. Цікава, што гэтая інфармацыя зявілася адразу пасля візіту міністра замежных справаў Расеі ў Менск. Дык пра што не дамовіліся саюзнікі?
Крывавы след сталінскіх злачынстваў вядзе гісторыкаў у Беларусь. Масавыя расстрэлы польскіх грамадзянаў праводзіліся і ў нашай краіне. Гісторыкі лічаць, што імёны замардаваных сталіністамі знаходзяцца ў асобным беларускім спісе. Калі расейскі ды ўкраінскі спісы агучылі, то беларускі да сёння застаецца таямніцаю. belsat.eu
„Беларусь зацікаўленая ў Расеі ў першую чаргу ў эканамічнай сферы. У звязку з гэтым беларуска-расейскія спрэчкі вельмі часта набываюць гаспадарчы характар. Гэта газ, нафта, мытныя плацяжы, - гаворыць Юрый Чавусаў. - Расейскія ж інтарэсы ў Беларусі толькі ў малой ступені маюць эканамічнае абгрунтаванне. Гэтак ужо цяпер фактам сталася тое, што транзітны патэнцыял Беларусі перастаў адыгрываць для Масквы такую вялікую ролю як калісці".
belsat.eu Журналісты „Белсату" запыталіся ў жыхароў Менску, колькі яшчэ Лукашэнка будзе кіраваць краінаю. Некаторыя апытаныя спрабавалі зпрагназаваць, што можа змусіць Аляксандра Лукашэнку пакінуць прэзідэнцкае крэсла. „Калі будуць выбары, калі выкажацца большасць народу, то будзе і далей кіраваць", - гаворыць адзін з рэспандэнтаў. „Калі ў Расеі ды ва Украіне пачнуцца закалоты ці грамадзянская вайна, тады ўлада гэтага чалавека пахіснецца, а пакуль гэтага не адбываецца, ён спадзяецца ўтрымацца ва ўладзе і ўзмацніць свой рэжым", - мяркуе іншы менчук.
03.07.2026
Канцлер Германии и лидеры стран Балтии провели встречу в Берлине в преддверии саммита НАТО
03.07.2026
Канцлер Германии и лидеры стран Балтии провели встречу в Берлине в преддверии саммита НАТО