Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская -- гэта маладыя і энергічныя людзі, якія ўжо маюць вялікі досвед сацыяльнай і палітычнай дзейнасці. Яны паспяхова кіруюць (ужо другі тэрмін) арганізацыяй, якая каардынуе працу з беларускай дыяспарай -- Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Сваёй годнаю працаю яны заслужылі шчырую павагу сярод беларускай эміграцыі. belsat.eu
«Захаванне сітуацыі, калі назіраецца істотная розніца ў даходах, можа прывесці Беларусь да беззваротнай страты, цягам 3--4 гадоў, кваліфікаванай рабочай сілы, -- упэўнены эксперт. -- Мы можам апынуцца ў сітуацыі, калі нават пры наяўнасці палітычнай волі і нейкіх інстытуцыйных пераўтварэнняў проста не будзе каму забяспечваць эканамічны рост. Такая класічная эканамічная пастка. Фактычна, гаворка ідзе пра тое, што цяпер трэба паказаць ініцыятыву, якая можа паказаць, якім жа шляхам можа быць дасягнуты гэты эканамічны прарыў.
240 семяў без доўгачаканага ўласнага даху над галавою. Чальцы жыллёва-будаўнічага кааператыву нумар 272 гораду Гомля ўжо паўгода не могуць дабіцца ад мясцовых уладаў, каб скончылі будаваць іхныя кватэры. Безвынікова прайшоўшы каля двух соцень інстанцыяў, людзі ў адчаі запісалі відэазварот да кіраўніка краіны.
Друкарскі станок стаў хіба адзіным, акрамя замежных крэдытаў, сродкам падтрымання сціплага беларускага дабрабыту. З пачатку года шырокая грашовая маса павялічылася на 26 адсоткаў. Гэта ўжо перавысіла запланаваны на ўвесь год паказнік. І хоць у афіцыйных выступах нас усцяж заспакойваюць, што ўсё ідзе паводле плану, статыстыка кажа пра іншае.
Арганізатары "плюшавага дэсанту" ў Беларусь не прыедуць. Пра гэта яны паведамілі ў акрытым лісце да кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, змешчаным на сайце шведскага PR-агенцтва "Studio Total". Сваю адмову грамадзяне Швецыі тлумачаць няўпэўненасцю ў асабістай недатыкальнасці. Тым больш апошнім часам шведы ў Беларусі не пачуваюцца бяспечна.
Салдаты Ярмошынай -- нябачнае войска, якое абараняе беларускую палітычную стабільнасць. Цяпер імёны чальцоў выбарчых камісіяў, тых, хто сваймі рукамі на месцах стварае міфічныя вынікі выбараў, сталі вядомыя. У першы дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў кампанія "Гавары праўду!" падала персанальны склад выбарчых камісіяў за апошнія 6 гадоў. У спісе 126 333 асобы. Чаму ўлады хаваюць імёны? І як працуе выбарчая піраміда генерала Ярмошынай?
03.07.2026
Канцлер Германии и лидеры стран Балтии провели встречу в Берлине в преддверии саммита НАТО
03.07.2026
Канцлер Германии и лидеры стран Балтии провели встречу в Берлине в преддверии саммита НАТО