Найбольш населеная краіна свету -- Кітай -- з мільярдам і амаль чатырмастамі мільёнамі жыхароў адначасова не ўваходзіць нават у сотню дзяржаваў паводле колькасці аўтамабіляў на душу насельніцтва. А таму не здзіўляйцеся, калі, наведаўшы Паднябесную, вы ўбачыце, да прыкладу, на адным матацыкле адразу васьмярых пасажыраў! Прапаноўваю спадарству на імгненне перанесціся разам на дарогі правінцыі Ху-Нань.
Вырак у справе панк-малебну ў галоўнай царкве Расеі чакаецца праз два дні. А пакуль працягваюцца акцыі падтрымання гурта "Pussy Riot". Сваю салідарнасць выказалі прафесар з Хельсінкі, чыноўнікі з Францыі ды Нямеччыны, а таксама мэр Рэйкявіку. У праваслаўнай бажніцы аўстрыйскай сталіцы патрабавалі вызваліць Надзею Талаконнікаву, Марыю Алёхіну і Кацярыну Самуцэвіч. У Маскве ж мірная акцыя на прыступках царквы Хрыста Збаўцы выклікала рэзкую рэакцыю аховы.
Каго рэгістраваць кандыдатам у дэпутаты, а каго не? На рашэнне выбарчых камісіяў будзе ўплываць толькі... адпаведнасць заканадаўству пададзеных палітыкамі дакументаў -- цвердзіць сакратар ЦВК Мікалай Лазавік. Каму ж пашчасціла стаць кандыдатам, камісія абвесціць бліжэй да канца тэрміну рэгістрацыі -- 23 жніўня. Усім адразу.
Падчас сустрэчы ў Менску з міністрам замежных справаў Расеі Сяргеем Лаўровым Аляксандр Лукашэнка выказаў сваё незадавальненне асобаю кіраўніка місіі АБСЕ ды назваў Матэа Мэкаччы недастаткова абазнаным у беларускай сітуацыі, каб ачольваць назіральніцкую місію. Парламенцкая асамблея АБСЕ на выпад адрэагавала неадкладна.
Урывак з фільму "Маленькая калядная казка". Арыгінальная назва: En liten julsaga. Агучка: "Беларускі Гальфстрым". У маленькай дзяўчынкі ?ны была любімая цацка -- мядзьведзік Ну-ну. Яна яго насіла паўсюль і заўсёды. Але аднойчы ў мэтро мядзьведзік згубіўся. Ну-ну трапляе ў розныя прыгоды, да розных людзей, і ўрэшце, напярэдадні Калядаў, ён цудам вяртаецца да ?ны.
03.07.2026
Канцлер Германии и лидеры стран Балтии провели встречу в Берлине в преддверии саммита НАТО
03.07.2026
Канцлер Германии и лидеры стран Балтии провели встречу в Берлине в преддверии саммита НАТО