Толькі пасля вызвалення і рэабілітацыі ўсіх палітвязняў у Беларусі магчымы дыялог Бруселю і Менску. Чарговы раз пра гэта нагадаў новапрызначаны амбасадар Літвы ў нашай краіне Лінас Лінкявічус. Але выглядае, што афіцыйны Менск да такіх парадаў прыслухоўвацца не збіраецца. Пацверджанне гэтаму -- утрыманне ў СІЗА КДБ журналіста Антона Сурапіна, якое доўжыцца ўжо месяц. belsat.eu
Традыцыйныя паводзіны польскіх футбольных фанатаў ці агрэсія на нацыянальнай глебе?.. Паліцыя высвятляе прычыны збіцця польскімі радыкальнымі аматарамі футболу беларускіх журналістаў і апазіцыянераў, якія ў нядзелю апоўдні збіраліся спаборнічаць за кубак Беларускага дому на невялікім варшаўскім стадыёне. Замест адпачынку -- атрымалі траўмы і безліч абразаў у свой бок. belsat.eu
Пікет для збору подпісаў непадалёк станцыі метро «Уручча» для актывіста руху «За свабоду» скончыўся накладаннем швоў і... разбітаю галавою. Тры нецвярозыя маладзёны пачалі чапляцца да Аляксандра Марчанкі. Прычынаю ж драматычнай развязкі сталася... напісаная па-беларуску біяграфія патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты Аляксандра Мілінкевіча. А дакладней той факт, што ягоныя продкі змагаліся супраць рускага царызму. belsat.eu
Глыбокі насычаны вакал, пераплецены з хуткімі панк-рытмамі. Новая кружэлка "Вольнасць альбо смерць" -- вынік супольнай працы польскага гурта «RUTA», украінскага -- „ГуляйГород", і адной з найбольш яркіх зорак нашага фольку -- Насты Някрасавай. Сярод беларускіх песень - „Садома", „Батрацкая доля" і „Дробна драбніца", што дагэтуль спяваюць у нашых вёсках. belsat.eu
03.07.2026
Канцлер Германии и лидеры стран Балтии провели встречу в Берлине в преддверии саммита НАТО
03.07.2026
Канцлер Германии и лидеры стран Балтии провели встречу в Берлине в преддверии саммита НАТО